Веснавы лёгкаатлетычны, Фурсаў, А., Ленінская праўда, 1 мая 1975 г.

 
ВЕСНАВЫ ЛЕГКААТЛЕТЫЧНЫ
 
Каля ста юных спартсменаў прынялі ўдзел у веснавым лёгкаатлетычным кросе, прысвечаным 30-годдзю Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй.
Летась у гэтым відзе спаборніцтваў першынство заваяваў дружны калектыў Засінцаўскай школы. Перад пачаткам кросу ўсіх, безумоўна, цікавіла пытанне: ці змогуць пераможцы і сёлета паўтарыць мінулагодні вынік, бо адстайваць званні заўсёды цяжэй, чым іх заваёўваць. Але аб гэтым пасля.
Амаль на ўсіх дыстанцыях кросу сярод юнакоў і дзяўчат ішла ўпартая барацьба за права называцца мацнейшым. Так, 800 метраў сярод дзяўчат лепш за ўсіх прабегла прадстаўніца Засінцаўскай сярэдняй школы Аня Пархоменка. Усяго 0,2 секунды прайграла ёй Таня Старавойт (Ельская СШ).
На самай кароткай дыстанцыі — 500 метраў — першай фінішыравала Іра Сакула (Ельская СШ), другой была Галя Юрчак (Ельская васьмігадовая школа), трэцяй — Вера Астроўская (Зашыреўская СШ).
Сярод старэйшых дзяўчынак забег на 1000 метраў упэўнена выйграла Таня Бярнацкая (Ельская СШ). Васьмісотку хутчэй за ўсіх так-сама прабег лёгкаатлет гэтай школы Віця Цеслянок. Другім на фінішы быў Дзмітрый Ярогін з Ельскай васьмігодкі, трэцім — Сцяпан Казёл (Засінцаўская СШ).
Вельмі добра выступіў на 2-кіламетровай дыстанцыі Мікалай Казёл з Засінцаўскай школы. Ён выйграў забег і стаў пераможцам. Другое месца заняў спартсмен з Дабрынскай школы Васіль Назарчук.
Старэйшыя юнакі мераліся сіламі на трохкіламетровай дыстанцыі. Тут спартыўнае шчасце аказалася на баку Уладзіміра Еўлаша (Засінцы). Ён, можна сказаць, «вырваў» перамогу у свайго саперніка з Дабрыня Васіля Ярмоленкі, паказаўшы лепшы час на фінішы ўсяго на 1 секунду.
Першае месца сярод сярэдніх школ, як і ў мінулым годзе занялі лёгкаатлеты Засінцаўскай СШ, другое і трэцяе — адпаведна Скараднянскай і Дабрынскай школ. Сярод васьмігадовых — першае месца занялі ельчане, другое — валаўчане і трэцяе — славячанцы.
Многія юныя спартсмены выканалі нарматывы на права атрымання спартыўных разрадаў.
3 лепшых бегуноў складзена зборная каманда раёна, якой прадстаіць выступіць на абласных спаборніцтвах.
Спартыўных поспехаў вам, сябры!
 
А. ФУРСАУ

 

 

Населенные пункты: Засинцевская СШ, Ельская СШ, Заширская СШ, Добрынская СШ, Засинцы, Добрынь, Скороднянская СШ 
 
Персоналии: Пархоменко Анна, Старовойт Татьяна, Сакула Ирина, Юрчак Галина, Астровская Вера, Бернацкая Татьяна, Тесленок Виктор, Ярогин Дмитрий, Козел Степан, Козел Николай, Назарчук Василий, Евлаш Владимир, Ярмоленко Василий, Фурсов А.

Популярные сообщения

Изображение

Именные списки репатриированных граждан СССР прибывших на Винниковский сборно-пересыльный пункт г. Винники (Украина) и отправленных на сборно пересыльный пункт Полесской области (Беларусь) от 31 июля по 11 сентября 1945 года

Изображение

Список советских граждан насильственно угнанных в немецкое рабство в период временной оккупации немцами Юровичского с/совета, Калинковичского района, Полесской области, БССР

Изображение

Акты расследования злодеяний, совершенных немецко-фашистскими захватчиками против советских граждан при оккупации территории Ельского района от 14 декабря 1944 по 14 февраля 1945 гг.