Партызанскі прыёмнік, Каплан А., Гомельская праўда, 10 красавіка 1965 г.
Музейныя
экспанаты расказваюць
ПАРТЫЗАНСКІ ПРЫЁМНІК.
ПАРТЫЗАНСКІ ПРЫЁМНІК.
Аднойчы ноччу наш вартавы пачуў рыпенне палазоў непадалёк ад лагера. Гэта яго, натуральна, насцярожыла, але для трывогі прычыны не аказалася. Прыехаў дзед Нічыпар Капач, наш сувязны з вёскі Ястрэбля. Санкі яго былі не пустыя. Там была туша барана, мяшок бульбы, з паўпуда печанага хлеба. Нічыпар Антонавіч быў у нас упершыню. Некалькімі днямі раней прыходзіў яго сын Іван.
Паведаміўшы навіны, дзед запытаў:
— А што, хлопцы, з Масквы перадаюць?
— А вы ў нас яшчэ трохі пабудзьце і самі паслухаеце, — прапанавалі мы дзеду.
Звычайна мы прымалі паведамленні Савецкага інфармбюро ў шэсць гадзін раніцы. На тэты раз наш радыст Косця Драчэўскі засёк станцыю, якая пачала перадачы з чатырох гадзін ночы. Злавіўшы пазыўныя, ён перадаў навушнікі дзеду Нічыпару.
Мы стаялі ля дзеда і ўважліва глядзелі на яго. Хацелася ўбачыць, якое ўражанне акажа на дзеда голас Радзімы, якога ён не чуў больш паўгода.
Дзед слухаў і маўчаў. Твар яго ўсё больш асвятляўся ўсмешкай, вочы свяціліся ўсё ярчэй і ярчэй, але хутка на іх паявіліся слёзы. Гэта былі слёзы замілавання і радасці.
Развітваючыся з намі, дзед сказаў:
— Беражыце, хлопчыкі, гэтую скрыначку. Яна ваш дух падтрымлівае, без яе не пражывеце...
Не згадзіцца з гэтым нельга было. Мы разумелі словы дзеда ў іх шырокім сэнсе — наш дух заўсёды падтрымліваў голас Радзімы, вялікай бальшавіцкай праўды. Ён дапамагаў пераносіць нягоды партызанскага жыцця, клікаў на бой з ворагам.
...Эпізод гэты ўспомніўся мне нядаўна, калі я быў у Мазырскім краязнаўчым музеі.
У зале з экспазіцыяй. прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне, я ўбачыў гэтую «скрыначку» — дарагі наш радыёпрыёмнік ужо забытай маркі «РПК-10». Знешні выгляд яго пабляклы, адваліліся асобныя дэталі, адклеіўся дэрмацін. Як бедна ён выглядаў бы ў адным раду з сучаснымі прыёмнікамі-пры-гажунамі! Вось ужо больш двух дзесяткаў год, як ён маўчыць, наш «РПК-10», але расказаць ён мог бы аб многім.
Успомніўся мне і ліпень таго ж, 1942 года. Гітлерауцы прадпрынялі карную экспедыцыю супраць мірнага насельніцтва Качышчанскага і Стара-Высоцкага сельсаветаў. Некалькі населеных пунктаў было спалена ўшчэнт разам з людзьмі — жанчынамі, дзецьмі і старыми. Сяляне навакольных вёсак перакапалі дарогі, спалілі масты, пакінулі свае вёскі. Тысячы людзей, якія ўцякалі ад гітлераўцаў, запоўнілі тады «Старыну» — вялікае лясное ўрочышча непадалёк ад Кочышч. Яны будавалі курані, стойбішчы для жывёлы, рыхтаваліся да працяглага ляснога жыцця. Сярод лясных жыхароў было многа хворых, параненых, многія назаўсёды згубілі сваіх родных і блізкіх. Абставіны былі вельмі напружанымі. Але вось з’явіліся партызаны са сваёй «скрыначкай». Тут жа, у лесс, расцягнулі антэну, у зямлю ўваткнулі штык, і наш неўгамонны Косця Драчэўскі, наладзіўшыся на Маскву, уключыу прыёмнік на поўную магутнасць.
Звычайна мы вельмі эканомілі батарэйнае жыўленне, якое даставалі з вялікімі цяжкасцямі, слухалі толькі раз у суткі паведамленне Інфармбюро і то праз навушнікі. А зараз Косця расшчодрыўся — няхай людзі ведаюць, што ёсць на свеце Масква і што адтуль прыдзе пазбаўленне, няхай слухаюць песні і маршы, няхай падымуць вышэй галовы, няхай успомняць сваё, савецкае... Куды падзеўся смутак? Не падбяру слоў, каб перадапь, як акрылілі людзі духам, які магутны прыліў энергіі і бадзёрасці адчулі яны над цудадзейсным уплывам голаса Масквы.
3 лета 1942 года атрад стаў хутка расці. Прыходзілі мясцовыя людзі. палонныя, якія ўцяклі з лагераў, акружэнцы, што перазімавалі ў «прымаках». Кожны навічок лічыў сваім найпершым абавязкам паслухаць Маскву, і навушнікі пераходзілі ад аднаго да другога.
Радыёпрыёмнік быў не толькі крыніцай інфармацыі аб становішчы спраў на фронце і ў савецкім тыле. Вялікую паслугу (асабліва ў першую партызанскую зіму) нам аказалі карысныя парады па радыё — як будаваць курані, як падтрымліваць у іx агонь, каб дым не еў вочы, як пераходзіць дарогу. маскіраваць сляды, глушыць гукі.
Аб многім мог бы паведаць гэты бачыўшы віды прыёмнік. Разам з атрадам ён пабываў у ельскіх лясах і далёка за Лельчыцамі, пад Олеўскам на Жытоміршчыне і Давід-Гарадком на Піншчыне, на возеры Чырвоным у Жыткавіцкім раёне і ў Зарэчцы пад Капаткевічамі. Ён перажыў усе парныя экспедыцыі, усе блакады...
І, гледзячы зараз на наш прыёмнік, які даўно ўжо стаў музейным экспанатам, хочацца сказаць усім, хто наведае музей:
— Спыніся, таварыш! Аддай даніну павагі гэтай «скрыначцы»! Яна таксама ваявала, яна была лясным салдатам і дастойна ўносіла сваю лепту ў вялікую справу Перамогі.
А. Каплан
Населенные пункты: ур. Хвойница, Кочищи,
Копанка, Ястребля, Беляки, Валавская Рудня, Ельск, ур. Старина, Лельчицы,
Олевск, Давид-Городок, Заречка, Копаткевичи, Житковичский район, Масква
Персоналии: Копач Ничипор Антонович, Копач Иван Ничипорович, Драчевский Константин, Каплан А.
Очерки статьи и заметки о ветеранах и Великой Отечественной войне