Подзвіг герояў кліча, Дзюба, В., Ленінская праўда, 12 красавіка 1975 г.
ПОДЗВІГ ГЕРОЯЎ КЛІЧА
Як выдатную палітычную падзею ў жыцці савецкага
народа, усяго прагрэсіўнага чалавецтва рихтуемся мы адзначыць вялікую і светлую дату — 30-годдзе перамаганоснага
завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. У агульную справу перамогі над фашысцкай Германіяй унеслі дастойны ўклад і піянеры Марат Казей, Валодзя Дубінін, Зіна Партнова і многія іншыя юныя ленінцы, якія мужна
змагаліся супраць ворага.
Сёння ў піянерскіх дружынах раёна ўся работа накіравана на дастойную сустрэчу вялікага свята. Рабяты прымаюць актыўны ўдзел у аперацыі «Салют, Перамога!». Імі ўзяты на ўлік ветэраны Айчыннай вайны, сем’і загінуўшых, а таксама помнікі і мемарыяльныя дошкі. Толькі ў Качышчанскай школе на ўліку 96 сем’яў загінуўшых воінаў. Санюкоўскай — 85, Славячанскай — 60 Цімураўскія атрады аказваюць ім пастаянную дапамогу.
Вядзецца работа па стварэнню летапісу «Апошні бой». Рабяты сустракаюцца з ветэранамі вайны, гутараць з імі і афармляюць альбомы з фотаздымкамі і ўспамінамі. Добра наладжана гэтая работа ў Ельскай, Дабрынскай, Скараднянскай, Качышчанскай, Роза-Люксембургскай сярэдніх школах, Валаўскай васьмігадовай.
Урачыста прайшлі сустрэчы з удзельнікамі Айчыннай вайны I. Растропіным, A. Каваленкам, А. Алсанавым у Скаріаднянскай СШ, М. Бардашэвіч, Ф. Стах, А. Кашэль у Качышчанскай СШ, А. Грышчанкам, П. Акунцом і А. Фурсавым у Ельскай васьмігадовай школе.
Надоўга
запамятаюцца піянерскія зборы «Ніхто не забыты, нішто не забыта» рабятам з
Валаўскай васьмігодкі і Роза-Люксембургскай СШ, «Памяці паўшых будзем
дастойныя» — Засінцаўскай СШ, «Два светы — два дзя-цінствы» — Славячанскай
васьмігадовай школе.
У гонар 30-годдзя Вялікай Перамогі аб’яўлен конкурс дзіцячых малюнкаў на тему: «Я бачу свет». Актыўны ўдзел у ім прынялі юныя ленінцы большасці школ раёна. Зараз усе лепшыя работы рабят экспануюцца на выстаўцы, якая арганізавана ў раённым Доме піянераў.
Піянеры актыўна ўдзельнічаюць у конкурсе на лепшы выраб падарункаў-сувеніраў. У гадавіну Перамогі яны будуць уручаны ўдзельнікам Айчыннай вайны.
У дзень юбілею юныя ленінцы Валаўскай школы сустрэнуцца з жонкай загінуўшага лэйтэнанта I. Ф. Шчарбакова. Менавіта рабяты дапамаглі знайсці месца гібелі і пахавання героя. Такія сустрэчы з блізкімі загінуўшых праходзяць у Багуціцкай, Дабрынскай і іншых школах.
У Славячанскай васьмігодцы пасаджана алея Памяці герояў. Такія ж алеі будуць пасаджаны піянерамі Скараднянскай і Засінцаўскай сярэдніх школ.
Традыцыяй стала і ганаровая варта памяці герояў, якая будзе праведзена з 2 па 10 мая. У гэтыя дні піянеры стануць ля помнікаў, каб ушанаваць памяць загінуўшых у гады ліхалецця.
Задача піянерскіх арганізацый — узмацніць выхаваўчую работу з юнымі ленінцамі, паказаць, якой цаной нам дасталася перамога. Прыкладная вучоба, актыўны ўдзел у грамадска карыснай працы — вось лепшая памяць тым, хто аддаў жыццё за свабоду Айчыны.
Сёння ў піянерскіх дружынах раёна ўся работа накіравана на дастойную сустрэчу вялікага свята. Рабяты прымаюць актыўны ўдзел у аперацыі «Салют, Перамога!». Імі ўзяты на ўлік ветэраны Айчыннай вайны, сем’і загінуўшых, а таксама помнікі і мемарыяльныя дошкі. Толькі ў Качышчанскай школе на ўліку 96 сем’яў загінуўшых воінаў. Санюкоўскай — 85, Славячанскай — 60 Цімураўскія атрады аказваюць ім пастаянную дапамогу.
Вядзецца работа па стварэнню летапісу «Апошні бой». Рабяты сустракаюцца з ветэранамі вайны, гутараць з імі і афармляюць альбомы з фотаздымкамі і ўспамінамі. Добра наладжана гэтая работа ў Ельскай, Дабрынскай, Скараднянскай, Качышчанскай, Роза-Люксембургскай сярэдніх школах, Валаўскай васьмігадовай.
Урачыста прайшлі сустрэчы з удзельнікамі Айчыннай вайны I. Растропіным, A. Каваленкам, А. Алсанавым у Скаріаднянскай СШ, М. Бардашэвіч, Ф. Стах, А. Кашэль у Качышчанскай СШ, А. Грышчанкам, П. Акунцом і А. Фурсавым у Ельскай васьмігадовай школе.
У гонар 30-годдзя Вялікай Перамогі аб’яўлен конкурс дзіцячых малюнкаў на тему: «Я бачу свет». Актыўны ўдзел у ім прынялі юныя ленінцы большасці школ раёна. Зараз усе лепшыя работы рабят экспануюцца на выстаўцы, якая арганізавана ў раённым Доме піянераў.
Піянеры актыўна ўдзельнічаюць у конкурсе на лепшы выраб падарункаў-сувеніраў. У гадавіну Перамогі яны будуць уручаны ўдзельнікам Айчыннай вайны.
У дзень юбілею юныя ленінцы Валаўскай школы сустрэнуцца з жонкай загінуўшага лэйтэнанта I. Ф. Шчарбакова. Менавіта рабяты дапамаглі знайсці месца гібелі і пахавання героя. Такія сустрэчы з блізкімі загінуўшых праходзяць у Багуціцкай, Дабрынскай і іншых школах.
У Славячанскай васьмігодцы пасаджана алея Памяці герояў. Такія ж алеі будуць пасаджаны піянерамі Скараднянскай і Засінцаўскай сярэдніх школ.
Традыцыяй стала і ганаровая варта памяці герояў, якая будзе праведзена з 2 па 10 мая. У гэтыя дні піянеры стануць ля помнікаў, каб ушанаваць памяць загінуўшых у гады ліхалецця.
Задача піянерскіх арганізацый — узмацніць выхаваўчую работу з юнымі ленінцамі, паказаць, якой цаной нам дасталася перамога. Прыкладная вучоба, актыўны ўдзел у грамадска карыснай працы — вось лепшая памяць тым, хто аддаў жыццё за свабоду Айчыны.
В.
ДЗЮБА,
в.
а. дырэктара раённага Дома піянераў.
Населенные
пункты: Кочищанская СШ, Санюковская СШ, Словечанская СШ, Ельская СШ, Добрынская
СШ, Скороднянская СШ, Роза-Люксембургская СШ, Валавская СШ, Засинцевская СШ,
Богутичская СШ
Персоналии:
Марат Казей, Владимер Дубинин, Зинаида Партнова, Растропин И., Коваленко А.,
Алсанов А., Бардашевич М., Стах Ф., Кошель А., Грищенко А., Акунец П., Фурсов
А., Щербаков И.Ф., Дзюба В.