Выстаўка выяўленчай творчасці, Кавалькоў, В., Ленінская праўда, 15 красавіка 1975 г.

 Да 30-годдзя Вялікай Перамогі
ВЫСТАВКА ВЫЯЎЛЕНЧАЙ ТВОРЧАСЦІ

Стала традыцыяй у Ельскай сярэдняй школе штогод праводзіць выстаўкі выяўленчай творчасці дзяцей. I на гэты раз у ёй принялі ўдзел гурткі: умелыя рукі (кіраўнікі А. В. Сарокіна і В. В. Ліпская). кройкі і шыцця (Т. М. Цягунова), выяўленчага мастацтва (К. I. Дзянісаў).
Сёлета рабяты парадавалі сваёй творчасцю. Малюнкі, узоры лёгкага верхняга адзення, аплікацыі шырока прадстаўлены на выстаўцы. Тэматыка твораў дзяцей самая разнастайная. Але, бадай, больш за ўсё экспануецца малюнкаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Выстаўка прысвечана 30-годдзю Вялікай Перамогі.
Малюнкі дзяцей выкаканы, у асноўным, акварэллю. Прыцягвае ўвагу работа В. Дзятлава пад назвай «Не прапусцім фашыстаў». На фоне барвовага неба — варожыя танкі, аўтамашыны, ахопленыя полымем. Савецкія воіны шквальным агнём з усіх відаў зброі перагарадзілі шлях ворагу да адступлення. Вось малюнак, выкананы алоўкам, які называецца «Сцяг Перамогі». Аўтар яго — Ж. Емяльянаў. Бачна, што хлапчук валодае алоўкам, умее перадаць задуманае: кожны, хто ўбачыць малюнак, не задумваючыся, пазнае рэйхстаг, над якім развяваецца Чырвоны сцяг. Добрае ўражанне пакідае работа В. Бабруйкі «Помнік», якая выканана акварэллю. Сярод магутных дрэў — прыгожы помнік воінам, якія аддалі жыццё за свабоду і незалежнасць Айчыны. I як даніна павагі да загінуўшых — ля яго падножжа ніколі не вянуць жывыя кветкі.
Галоўнае, што вынікае з малюнкаў гэтых і іншых рабят — напружанасць, дынаміка. Воіны, танкі, самалёты імкнуцца хутчэй разграміць ворага, усё знаходзіцца ў няспынным руху наперад. I толькі ў малюнку «Помнік» адчуваецца смутак па тых, хто не шкадаваў жыцця дзеля свабоды і шчасця.
Нялёгкая гэта справа — перадаць задуманае, свае ўяўленні, намаляваць тое, чаго ніколі не бачыў у жыцці. Яно і зразумела: нашы дзеці ніколі не бачылі вайны і ведаюць яе толькі па кніжках і кінафільмах.
Вядома, на выстаўцы выяўленчай творчасці школьнікаў значнае месца займаюць не толькі творы аб вайне. Широка прадстаўлены малюнкі і на іншыя тэмы: сельскагаспадарчая вытворчасць, жыццё піянераў і школьнікаў, палёт чалавека ў космас, любоў да природы і г. д. Пакідаюць уражанне работы «Каля дошкі» С.            Драбновай, «Чырвоная шапачка» І.Нікіценка, «У лагеры» С. Цясёлкінай, «Заход сонца» I. Гавядковай, «Восень» В. Прыходзькі. 3 узораў лёгкага верхняга адзення варта адзначыць работы Ф. Сырына, Н. Уласенка, А. Каралёвай, Г. Новік, Л. Кніга, Л. Шчукінай, Г. Рафальскай і іншых.
Увогуле творы вучняў сведчаць аб узросшым майстэрстве рабят, уменні перадаць задуманае. Бачна, што большасць школьнікаў добра валодае пэндзлем, алоўкам, іголкай. На жаль, выстаўка не пазбаўлена асобных недахопаў: сустракаюцца неахайна аформленыя экспанаты, дрэнна выкананыя работы. Мала прадстаўлена твораў навучэнцаў старэйшых класаў.
 
В. КАВАЛЬКОУ

 
Населенные пункты: Ельская СШ
 
Персоналии: Сорокина А.В., Липская В.В., Тягунова Т.М., Денисов К.И., Дятлов В., Емельянов Ж., Бобруйко В., Дрибнова С., Никитенко И., Теселкина С., Говядкова И., 
Приходько В., Сырин Ф., Власенко Н., Королева А, Новик Г., Книга Л., Щукина Л., Рафальская Г. Ковальков В.

Популярные сообщения

Изображение

Именные списки репатриированных граждан СССР прибывших на Винниковский сборно-пересыльный пункт г. Винники (Украина) и отправленных на сборно пересыльный пункт Полесской области (Беларусь) от 31 июля по 11 сентября 1945 года

Изображение

Список советских граждан насильственно угнанных в немецкое рабство в период временной оккупации немцами Юровичского с/совета, Калинковичского района, Полесской области, БССР

Изображение

Акты расследования злодеяний, совершенных немецко-фашистскими захватчиками против советских граждан при оккупации территории Ельского района от 14 декабря 1944 по 14 февраля 1945 гг.