Медаль за працу і за бой, Новік, Ю. , Гомельская праўда, 15 красавіка 1975 г.
МЕДАЛЬ ЗА ПРАЦУ I ЗА БОИ
На гэтай жа ферме працуе і Фёдар Уласавіч Панфіленка. Ен таксама камуніст, узнагароджан пяццю баявымі медалямі. Доугі час працаваў у паляводстве. А нядауна дырэкцыя саўгаса даручыла Фёдару Уласавічу трупу цёлак накіраванага вырошчвання.
Шасцю баявымі медалямі ўзнагароджан і камуніст — механізатар Арсенцій Астапавіч Верамейка. Сярод іх — медалі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і інш. 3 году ў год А. Верамейка дабіваецца высокіх паказчыкаў у працы, паспяхова выконвае і перавыконвае свае сацыялістычныя абавязацельствы. У чацвертым годзе пяцігодкі на трактары «Беларусь» ён выпрацаваў 1028 гектараў умоўнага ворыва пры гадавым заданні 860 гектараў.
— Нямала ветэранаў вайны ў нас і на кіруючых пасадах саўгаснай вытворчасці, — гаворыць сакратар парткома А. Т Бычкоўскі. — Мікалай Іосіфавіч Давід, напрыклад, узначальвае ў Забоззі комплексную брыгаду. Разам з шасцю баявымі ўзнагародамі на грудзях франтавіка ззяе цяпер і ордэн «Знак Пашаны». Брыгада займае адно з першых месц у сацыялістычным спаборніцтве.
Па-ранейшаму актыўны ўдзел у грамадска-карыснай працы прымаюць і інваліды вайны Міхаіл Іванавіч Бабіна, які ўзнагароджан ордэнам Чырвонай Зоркі і трыма баявымі медалямі, Іван Мікітавіч Кукса і многія іншыя. I, відаць, маючы на ўвазе такіх людзей, вядомы паэт вельмі трапна сказаў:
«З металу вартасці адной Медаль за працу і за бой».
Ю.
НОВІК
Населенные пункты: Ельский район, Забозье
Персоналии: Малюк Филипп Алексеевич,
Панфиленко Петр Аркадьевич, Панфиленко Фёдор Власович, Веремейко Арсений
Остапович, Бычковский А.Т., Давид Николай Иосифович, Бабина Михаил Иванович,
Кукса Иван Никитович, Новик Ю.