Народ помніць герояў, Ленінская праўда, 17 мая 1975 г.
НАРОД ПОМНІЦЬ ГЕРОЯЎ
У памяці народнай назаўсёды застанецца бяспрыкладны подзвіг савецкіх
воінаў, партызан і
падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, якія ў нялёгкай барацьбе атрымалі перамогу над фашысцкімі захопнікамі ў
гады Вялікай Айчыннай вайны.
Свята ўшаноўваюць памяць аб загінуўшых воінах, мірных грамадзянах працоўныя нашага раёна. У дні святкавання 30-годдзя Перамогі на Ельшчыне адкрыты новыя помнікі, мемарыяльныя дошкі.
Урачысты мітынг прысвечаны адкрыццю помніка воінам, партызанам, загінуўшым у гады вайны, адбыўся у вёсцы Падгалле. Выступіўшыя на ім старшыня калгаса «Першае Мая» I. Н. Марозенка, загадчык аддзела пропаганды і агітацыі РК КПВ У. П. Караткевіч, сакратар партыйнай арганізацыі калгаса «Першае Мая» У. У. Карась, заслужаны калгаснік калгаса «Першае Мая» К. Т. Лось, старшыня выканкома Засінцаўскага сельскага Савета М. I. Гусачэнка, калгаснік I. А. Дзюба гаварылі аб сіле і непераможнасці савецкага народа, неўміручасці яго подзвігу.
Школьнікі ўсклалі да помніка загінуўшым вянкі і жывыя кветкі.
8 мая мемарыяльная дошка ў памяць аб мужнасці і стойкасці членаў камсамольска-маладзёжнай
падпольнай арганізацыі ў Скародным,
якую ўзначальваў камсамолец Мікалай Драчэўскі, была ўстаноўлена на мясцовым
сельскім Доме культуры.
7 мая мемарыяльная дошка, прысвечаная памятнаму месцу Вялікай Айчыннай вайны, дзе ў час смелага налёту партызаны разграмілі жандармска-паліцэйскі ўчастак, была ўстаноўлена на памяшканні Рамязоўскай сярэдняй школы.
Мемарыяльная дошка, устаноўленая на будынку раённага Дома піянераў, паведамляе аб мужнасці ўдзельнікаў Ельскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Свята ўшаноўваюць памяць аб загінуўшых воінах, мірных грамадзянах працоўныя нашага раёна. У дні святкавання 30-годдзя Перамогі на Ельшчыне адкрыты новыя помнікі, мемарыяльныя дошкі.
Урачысты мітынг прысвечаны адкрыццю помніка воінам, партызанам, загінуўшым у гады вайны, адбыўся у вёсцы Падгалле. Выступіўшыя на ім старшыня калгаса «Першае Мая» I. Н. Марозенка, загадчык аддзела пропаганды і агітацыі РК КПВ У. П. Караткевіч, сакратар партыйнай арганізацыі калгаса «Першае Мая» У. У. Карась, заслужаны калгаснік калгаса «Першае Мая» К. Т. Лось, старшыня выканкома Засінцаўскага сельскага Савета М. I. Гусачэнка, калгаснік I. А. Дзюба гаварылі аб сіле і непераможнасці савецкага народа, неўміручасці яго подзвігу.
Школьнікі ўсклалі да помніка загінуўшым вянкі і жывыя кветкі.
*
* *
7 мая мемарыяльная дошка, прысвечаная памятнаму месцу Вялікай Айчыннай вайны, дзе ў час смелага налёту партызаны разграмілі жандармска-паліцэйскі ўчастак, была ўстаноўлена на памяшканні Рамязоўскай сярэдняй школы.
Мемарыяльная дошка, устаноўленая на будынку раённага Дома піянераў, паведамляе аб мужнасці ўдзельнікаў Ельскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Населенные пункты: Подгалье,
Скородное, Ремезовская СШ
Персоналии: Морозенко И.Н.
Короткевич В.П., Карась В.В., Лось К.Т., Гусаченко М.И., Дзюба И.А., Драчевский
Николай