Вялікай Перамозе прысвячаецца, Дуброўскі, У. , Ленінская праўда, 17 красавіка 1975 г.
Вялікай Перамозе прысвячаецца
Абласны камітэт ЛКСМБ, АК ДТСААФ, абласная арганізацыя таварыства «Веды» і абласны штаб Грамадзянскай абароны арганізавалі аўтаагітпрабег, у якім удзельнічаюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Гомельшчыны. Сярод іх Герой Савецкага Саюза, ураджэнец в. Сініцкае Поле (Лельчыцкі раён) М. П. Сыцко, ветэраны М. К. Броўка, А. А. Зенін, В. А. Уфімцаў, М. А. Раеўскі, Н. С. Шантяровіч, I. I. Каламар, I. В. Яромаў. Кіраўнік дэлегацыі ветэранаў — намеснік старшыні абласнога камітэта ДТСААФ В. М Бурмістраў.
15 сакавіка. Хвалюючая сустрэча ўдзельнікаў агітпрабегу і моладзі нашага раёна на граніцы Нараўлянскага і Ельскага раёнаў. Герой Савецкага Саюза Міхаіл Пятровіч Сыцко прымае ад моладзі хлеб-соль і сардэчна дзякуе.
Затым калона аўтамашын у суправаджэнні матацыклаў, упрыгожаных сцягамі, накіроўваецца ў Ельск.
У той жа дзень удзельнікі агітпрабегу выступілі з лекцыямі і дакладамі перад працаўнікамі раёна. Урачыстыя, хвалюючыя сустрэчы адбыліся ў Багуцічах, Стара-Высокім, Кочышчах, Валаўскай Рудні, Засінцах, Падгаллі, Валаўску, Дабрыні і Рамязах.
Сустракаючыся з працоўнымі раёна, з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі агітпрабегу наведвалі магіда загінуўшых і помнікі героям мінулай вайны і ахвярам фашизму, ушаноўвалі іх памяць мінутай маўчання.
У.
ДУБРОУСКІ.
Населенные пункты: Синицкое Поле, Лельчицкий
район, Наровлянский район, Ельский район, Ельск, Богутичи, Старо-Высокое,
Кочищи, Валавская Рудня, Засинцы, Подгалье, Валавск, Добрынь, Ремезы
Персоналии: Сыдько Михаил Петрович, Бровка
М.К., Зенин А.А., Уфимцев В.А., Раевский М.А., Шантарович Н.С., Каламар И. И.,
Яромов И. В., Бурмистров В.М., Дубровский В.