Новік, С. Калгасы электрыфікуюцца. Гомельская праўда. – 1958. – 2 верасня.
Калгасы электрыфікуюцца
Селянін
дарэвалюцыйнага Палесся нават не мог і марыць аб электрычнасні. Сялянскія
хаціны асвятляліся тады лучынай. Не было i аўтамашын, і трактараў.
I толькі.
калі на ўсходзе заззяла зара Вялікага Кастрычніка. Палессе абудзілася рокатам
матораў. Селянін стаў
гаспадаром зямлі, гаспадаром свайго шчасця.
Да Вялікай
Айчыннай вайны ў гарпасёлкѵ Ельск была пабудавана электрастанцыя магутнасцю ў
150 кілават. Заможным і культурным станавілася жыццё працоўных Ельскага раёна. Пачалася электрыфікацыя калгасных
вёсак.
Але мірная
стваральная праца людзей была парушана нападам на нашу краіну фашысцкіх
полчышчаў. Гітлераўцы
знішчылі і разграбілі калгасы, спалілі вёскі. У пасляваенныя гады працоўным
равна прышлося прыкласці нямала
намаганняў, каб залячыць раны, нанесеныя гітлераўскімі захопнікамі.
Ужо ў 1950
годзе гарпасёлак атрымаў
электраэнергію ад Мазырскай дзяржаўнай электрастанцыі. Зараз праводзяцца лініі высокавольтавых
передач на многія прамысловыя прадпрыемствы раёна — на Ельскую мэблевую
фабрыку, Млынкаўскі цагельны цэх райпрамкамбіната; Дабрынскі спіртзавод ужо
атрымаў электрычнаснь. Да непазнавальнасці змянілася ў апошнія гады аблічча нашых калгасных вёсак.
Электрыфікаваны калгасы «Прагрэс», «Чырвоная зара», імя Жданава. У дамах
калгаснікаў вёсак Дабрынь, Млынок. Данілаўка. Асавы, Багуцічы, Вішанькі,
Забоззе, Камуна і іншых свецяцца лямпачкі Ільіча.
Рад
калгасаў, такія, як «40 год Кастрычніка», «Прамень Кастрычніка», а таксама Скараднянская МТС маюць уласныя
электрастанцыі.
У цяперашні
час праводзіцца электрыфікацыя калгасаў імя Мічурына, «Бальшавік» і
«Бальшавіцкі змагар». Гэтыя
сельгасарцелі атрымаюць
электраэнергію да 40-годдзя БССР.
Рад прадпрыемстваў гарадскога пасёлка Ельск набылі лямпы дзённага святла.
С. НОВІК
дырэктар Ельскай электрастанцыі.