Піянеры-цімураўцы, Еўлаш, Г., Ленінская праўда, 24 красавіка 1975 г.
Піянеры-цімураўцы
Юныя ленінцы Бякоўскай васьмігадовай школы прымаюць актыўны ўдзел ва
Усесаюзным маршы піянерскіх атрадаў «3аўсёды гатоў!», прысвечаным 30-годдзю Перамогі савецкага
народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Асабліва падабаецца рабятам маршрут «Цімуравец».
Піянеры-цімураўцы пільна ўглядаюцца ў навакольнае жыццё, імкнуцца паляпшаць
яго, аказваюць дапамогу ўсім, хто ў ёй мае патрэбу.
Атрад цімураўцаў складаецца з 50 рабят, гэта значыць, кожны другі
вучань школы — цімуравец. Атрад
складаецца з пяці паасобных труп, якія дзейнічаюць па месцажыхарству
школьнікаў. Кожны месяц на пасяджэнні штаба цімураўцаў намячаюцца планы
дзеянняў, асобныя піянеры робяць справаздачу аб выкананай рабоце.
Сыноўні абавязак цімураўцаў — клапаціцца аб інвалідах, ветэранах вайны
і працы, сем’ях загінуўшых
воінаў. Так, рабяты аказваюць дапамогу П. Жыгадла, Д. Патапенка, Е. Дайняк, В.
Гусачэнка і іншым жыхарам
навакольных вёсак. Асабліва актыўна дзейнічаюць цімураўцы Галя Жыгадла, Тома
Міксюк, Сярожа Бек, Пеця Крыжаноўскі, Маша Міксюк і іншыя.
Г.
ЕЎЛАШ,
старшая
піянерважатая
Бякоўскай
васьмігадовай
школы.
Персоналии: Жигадло П., Потапенко Д., Дойняк Е., Гусаченко В., Жигадло Галина, Миксюк Томара, Бек Сергей, Крыжановский Петр, Миксюк Мария, Евлаш Г.
Очерки статьи и заметки о ветеранах и Великой Отечественной войне