Ішла вайна народная… Вараб’ёў, У. А., фота А. Сіліверста, Ленінская праўда, 3 красавіка 1975 г.

 НІХТО НЕ ЗАБЫТЫ, НІШТО НЕ ЗАБЫТА!

30 сакавіка. Незвычайны гэта быў дзень для працоўных Ельшчыны, асабліва тых, хто са зброяй у руках вызваляў Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікау. 3 калгасаў і саўгасаў, прамысловых прадпрыемстваў, будоўляў, іншых арганізацый у раённы цэнтр з’ехаліся ветэраны вайны. У многіх на грудзях пабліскваюць баявыя ўзнагароды — сведкі мужнасці і гераізму былых франтавікоў
10 гадзін раніцы. Ля помніка У. I. Леніну, абеліска Славы ўстае ганаровая варта моладзі і камсамольцаў, да абеліска ўскладваюцца гірлянды. Аркестр іграе мелодыі ваенна-патрыятычных песень. Затым ветэраны накіроўваюцца ў Дом культуры «Колас».
Уступным словам урачысты сход ветэранаў вайны адкрывае старшыня райвыканкома С. К. Трошка, ён прадастаўляе слова для даклада сакратару райкома КПБ У. А. Вараб’ёву.
 
ІШЛА ВАЙНА НАРОДНАЯ...
 (3 даклада сакратара РК КПБ У. А. Вараб'ёва)

Значэнне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне глыбока раскрыта ў пастанове ЦК КПСС, прынятай у сувязі з 30-годдзем Вялікай Перамогі. Вайна, навязаная нам гітлераўскім фашызмам, была не проста вайной двух дзяржаў. Гэта было самае буйнае ўзброенае выступление ўдарных сіл сусветнага імперыялізму супраць сацыялізму, адно з самых цяжэйшых выпрабаванняў, якое выпала на лёс нашай Радзімы.
Перамога над фашызмам аказала глыбокае ўздзеянне на ўвесь ход далейшага сусветнага развіцця. Яна даказала ўсяму свету, што сацыялізм —самая надзейная апора справы міру, дэмакратыі і сацыяльнага прагрэсу.
Шмат гора і пакут принесла вайна савецкаму народу. Вялікія страты панесла і наша рэспубліка: кожны чацвёрты беларус не вярнуўся з крывавых палёў бітвы або загінуў у часы нямецкай акупацыі. Толькі ў Ельскім раёне фашысты поўнасцю спалілі знішчылі 58 населеных пунктаў, разрабавалі ўсе калгасы, прамысловыя прадпрыемствы, школы, клубы і бібліятэкі, медыцынскія ўстановы. Вёскі Копанка, Забалацце, Круглае, Нова-Высокае карнікі спалілі разам з іх жыхарамі: жанчынамі, дзецьмі, састарэлымі. Ад рук катаў тут загінула 394 чалавекі, у тым ліку 190 дзяцей. Толькі ў вёсцы Жукі, куды немцы звозілі мірных грамадзян для знішчэння па малейшаму падазрэнню ў сувязях з партызанамі, было закатавана больш як 3,5 тысячы чалавек. Больш 100 мірных грамадзян фашысты знішчылі ў Кузьмічах. У іпераважнай большасці гэта моладзь.
Гераічна загінулі на франтах, не дажылі да свята Перамогі 2658 ельчан Сярод іх многа партызан, падпольшчыкаў. Вечная ім памяць!
Працоўныя раёна беражна захоўваюць у сваіх сэрцах памяць аб верных сынах і дочках Радзімы, загінуўшых у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Месцы былых вёсак, спаленых фашистамі, увекавечаны манументамі, узведзен помнік на брацкай магіле ў Жуках, прымаюцца меры да ўвека-вечання брацкай магілы ў вёсцы Кузьмічы. Ніколі не зарастуць сцяжынкі да брацкіх магіл воінаў, партызан і падпольшчыкаў, удзельнічаўшых у вызваленні горада Ельска і раёна і аддаўшых жыццё за наша сёння.
Прайшло 30 гадоў, як адгрымелі апошнія залпы вайны. Аднак і сёння паўсюдна чуваць яе рэха. Праблемы вайны і міру не перастаюць хваляваць чалавецтва і зараз. I мы, у чые рукі ўручана самае дарагое — мір, не павінны забываць, якой дарагой цаной ён дастаўся. Раптоўнасць нападу і няўдачы першых дзён вайны не зламалі баявога духу Савецкіх Узброеных Сіл, не пахіснулі стойкасці савецкіх воінаў. Перад тварам грознай небяспекі Камуністычная партыя аб’яднала намаганні фронту і тылу, мабілізавала ўсе жывыя і матэрыяльныя рэсурсы на разгром ворага, запаліла ў сэрцах абаронцаў Радзімы лютую нянавісць да нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Яркую старонку ў летапіс Вялікай Айчыннай вайны ўпісалі абаронцы Брэсцкай крэпасці «Паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма!» Гэтыя словы сталі вядомы ўсяму свету. Шкада, што не ўстаноўлена імя героя, чыёй рукой у перадсмяротны час на сценах крэпасці напісаны гэтыя словы. Якое імя яго, адкуль ён? Гэтыя радкі на камені — яго апошнія словы да Айчыны.
Вялікая Перамога савецкага народа — не толькі гісторыя. Яна і сёння натхняе ўсіх будаўнікоў камунізму на самаадданую працу ў імя росквіту і бяспекі Радзімы. У гераічных здзяйсненнях працоўных краіны, нашага раёна па выкананню задач дзевятай пяцігодкі праяўляюцца Іх высокая свядомасць, гарачы патрыятызм і вернасць ідэалам камунізму, за таржаство якіх у гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся мільёны савецкіх людзей.

 
НА ЗДЫМКУ (злева направа): група былых франтавікоў, удзельнікаў сходу ветэранаў Baйны А. С Коцік, А. I. Жалязка, М. М. Панцэвіч, і М. Д. Бычкоўскі.

Фото А. Сіліверста.

 

Населенные пункты: Копанка, Заболотье, Круглое, Ново-Высокое, Жуки, Кузьмичи, Ельск

Персоналии: Трошко С.К., Воробьев В.А., Котик А.С., Желязко А.И., Панцевич М.М., Бычковский М.Д., Силиверст А.

Популярные сообщения

Изображение

Именные списки репатриированных граждан СССР прибывших на Винниковский сборно-пересыльный пункт г. Винники (Украина) и отправленных на сборно пересыльный пункт Полесской области (Беларусь) от 31 июля по 11 сентября 1945 года

Изображение

Список советских граждан насильственно угнанных в немецкое рабство в период временной оккупации немцами Юровичского с/совета, Калинковичского района, Полесской области, БССР

Изображение

Акты расследования злодеяний, совершенных немецко-фашистскими захватчиками против советских граждан при оккупации территории Ельского района от 14 декабря 1944 по 14 февраля 1945 гг.