Зварот удзельнікаў сходу ветэранаў вайны да моладзі, да ўсіх працоўных раёна, Ленінская праўда, 3 красавіка 1975 г.
Зварот удзельнікаў сходу ветэранаў вайны да моладзі, да ўсіх працоўных раёна
Менш двух месяцаў аддзяляе нас ад слаўнага 30-годдзя з дня Вялікай
Перамогі над фашысцкай Германіяй. Аб тым, якое значэнне ў гісторыі нашай дзяржавы, усяго прагрэсіўнага чалавецтва мае гэтая
падзея, пранікнёна і ясна
сказана ў пастанове ЦК КПСС «Аб 30-годдзі Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945
г.г.».
Чым далей у глыбіню гісторыі ўходзяць ад нас грозныя гады вайны, тым
больш велічным становіцца подзвіг савецкага народа, яго слаўных Узброеных Сіл.
Пройдуць стагоддзі, згладзяцца шрамы на апаленай зямлі, але ніколі не згасне ў памяці народнай слава аб тых,
хто сваёй мужнасцю, крывёю, цаною жыцця адстаяў свабоду і незалежнасць сваёй Айчыны, хто выратаваў народы Еўропы і ўсяго свету
ад фашызму.
Натхніцелем і
арганізатарам барацьбы савецкага народа з фашысцкай Германіяй была Ленінская
Камуністычная партыя — кіруючая и накіроўваючая сіла нашага грамадства.
У пасляваенны перыяд, праводзячы паслядоўную палітыку, КПСС і Савецкі ўрад пастаянна клапоцяцца аб умацаванні абароннай
магутнасці нашай Радзімы, выхаванні
савецкіх людзей у духу высокай пільнасці да падкопаў ворага робяць усё для
таго, каб мірная праца і бяспека краіны былі пад надзейнай аховай.
Менавіта дзякуючы такой палітыцы, ужо тры дзесяцігоддзі наш народ у
мірных умовах умацоўвае магутнасць нашай Радзімы. На ўсіх участках
камуністычнага будаўніцтва дасягнуты велізарныя поспехі. Значна ўмацавалася
эканоміка, вырасла культура.
На зямлі, палітай крывёю нашых
бацькоў і маці, старэйшых братоў і сясцёр, выраслі новыя сёлы, рабочыя пасёлкі,
гарады.
Новага росквіту дасягнулі савецкая навука і тэхніка. Буйным кронам на гэтым шляху
з'явілася практычнае ажыццяўленне гістарычных рашэнняў XXIV з’езда КПСС. У
працоўных буднях па выкананню задач дзевятай пяцігодкі ярка праяўляюцца высокая
сумленнасць, патрыятызм і
выключная адданасць ідэям
камунізму, за таржаство якіх у гады Вялікай Айчыннай вайны з бяспрыкладнай
мужнасцю змагаліся мільёны савецкіх людзей.
Значных поспехаў у барацьбе за выкананне планаў дзевятай пяцігодкі
дабіліся працоўныя нашага раёна. Вялікімі працоўнымі перамогамі азнаменаваўся
чацвёрты год пяцігодкі. Сведчанне таму — уручэнне раёну пераходнага Чырвонага Сцяга
ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР,
ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ.
Самааддана працуюць на мірных палях земляробы. У мінулым годзе яны
сабралі самы высокі ўраджай
зерня, што дало магчымасць раёну выканаць два планы па продажу яго дзяржаве. Вытворчасць малака ў
разліку на сто гектараў
сельгасугоддзяў склала 367,1 цэнтнера, што на 37 цэнтнераў больш 1973 года.
У гэтым немалая заслуга ветэранаў вайны, большасць з якіх і на мірным
фронце, як у баі.
У завяршальным годзе пяцігодкі працоўныя раёна ўзялі высокія
сацыялістычныя абавязацельствы.
Вырашана з кожнага гектара сабраць па 24 цэнтнеры зерня, 145 — бульбы
атрымаць на сто га сельгасугоддзяў 113 цнт. мяса, 415 — малака, прадаць
дзяржаве 3200 тон зерня, 7750 тон бульбы, 1500 тон агародніны. Вялікуіо работу
прадстаіць выканаць у галіне меліярацыі, будаўніцтва, прамысловай вытворчасці.
Мы, удзельнікі сходу ветэранаў вайны, напярэдадні знамянальнай даты — 30-годдзя Вялікай Перамогі над злейшым ворагам чалавецтва,
звяртаемся да моладзі, да
ўсіх працаўнікоў раёна з заклікам:
— Будзьце дастойныя тых,
хто сваім сэрцам абараніў сваю Айчыну.
Мы заклікаем усіх ветэранаў вайны і працы стаць у авангардзе барацьбы
за датэрміновае выкананне планаў і
абавязацельстваў завяршальнага года пяцігодкі.
— Узначальце рух за камуністычную працу, актыўней уключайцеся ў работу
па выхаванню моладзі ў духу савецкага патрыятызму і пралетарскага інтэрнацыяналізму
на слаўных традыцыях старэйшага пакалення.
— Шырэй разгортвайце на месцах арганізацыйна-масавую і палітычную
работу, накіраваную на забеспячэнне дастойнай сустрэчы слаўнай даты — 30-годдзя Вялікай Перамогі.
Паўней данесці да свядомасці падрастаючага пакалення веліч подзвігу,
здзейсненага савецкім народам у гады Вялікай Айчыннай вайны — наш ганаровы абавязак.