Ніхто не забыты, Фяськоў, М., Настаўніцкая газета, 30 красавіка 1975 г.
НІХТО
НЕ ЗАБЫТЫ
К гэтаму дню школьнікі рыхтаваліся доўга і старанна. Яны ўдзельнічалі ў здачы норм ГПА, дапамагалі сем’ям загінуўшых воінаў, інвалідам ванны, пенсіянерам.
I вось наступіў урачысты дзень. У ганаровай варце ля помніка ахвярам былой вёскі Круглае, спаленай фашыстамі 18 ліпеня 1941 года, стаяць піянеры атрада імя В. Дубініна: Ганаровым госцем быў ветэран Вялікай Айчыннай ванны, удзельнік абароны Ленінграда Л. М. Бардашэвіч. які выступіў з наказам да піянераў.
Урачыстыя лінейкі і сустрэчы з ветэранамі вайны і працы прайшлі ва ўсіх класах школы.
М.
ФЯСЬКОЎ,
сакратар
партарганізацыі
Качышчанскай сярэдняй
школы
Ельскага раёна.
Населенные пункты: Кочищанская СШ, Круглое,
Ельский район
Персоналии: Дубинин В., Бардашевич Л.М., Феськов
М.