Да 30-годдзя Вяликай Перамоги. Абаронцам Радзімы – Пашана, Бенза Г., Ленінская праўда, 8 красавіка 1975 г.
ДА 30-годдзя ВЯЛІКАЙ ПЕРЯМОГІ
АБАРОНЦАМ РАДЗІМЫ — ПАШАНА
АБАРОНЦАМ РАДЗІМЫ — ПАШАНА
Набліжаецца вялікае свята савецкага народа —30-годдзе з дня
Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. НапярэдаднІ гэтай урачыстасці наша
бібліятэка актыўна ўключылася ва Усесаюзную чытальніцкую канферэнцыю «Вогненныя
гады», аб’яўленую ЦК ВЛКСМ, Міністэрствам культуры СССР і Саюзам пісьменнікаў СССР.
У апошні час асабліва павысіліся запытанні чытачоў на кнігі ваенна-патрыятычнай тэматыкі. Многія з іх чытаюць літаратуру аб Вялікай Айчыннай вайне па спецыяльна складзеных планах чытання: «Іх подзвіг будзе жыць у вяках», «Байцы ўспамінаюць мінулыя дні» і іншыя.
У бібліятэцы аформлены кніжныя выстаўкі «За родную зямлю», «Гераічны подзвіг народа бессмяротны», аформлен куток баявой славы, дзе размешчаны стэнды «Яны аддалі жыццё за наша шчасце», «Вялікая Перамо-га», «Героі-камсамольцы Гомельшчыны». Асаблівую ўвагу наведвальнікаў бібліятэкі прыцягваюць альбомы «Яны змагаліся за Радзіму», «Гераічны летапіс подзвігаў» і «Успомнім усіх паімённа».
3 поспехам прайшлі ў нас літаратурныя агляды «Вялікі «подзвіг народа», «У баявой садружнасці», «Слава і праца побач ідуць».
Актыўны ўдзел прымаюць нашы «чытачы ў абмеркаванні кніг Н. Федасеенкі «Дубовая града», В. Мігай «Зноў у страі». Цікава праходзяць у бібліятэцы гучныя чытанні для рабят сярэдняга і старэйшага школьнага ўзростаў з часопісаў «Піянер» і «Бярозка» пад агульнай назвай «Памяць вайны».
Надоўга запамятаецца жыхарам вёскі Дабрынь, пасёлка Дабрынскі і школьнікам вечар «Байцы ўспамінаюць мінулыя дні». Падрыхтаваны бібліятэкай сумесна з вучнямі Дабрынскай дзесяцігодкі, на якой перад прысутнымі выступілі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны А. С. Андросаў, П. Р. Каваленка, М. К. Прыходзька, А. М. Рагозенка. А. Г. Канавод.
3 цікавым канцэртам перад сабраўшыміся выступілі вучні Дабрынскай сярэдняй школы. Удала ў выкананні хору прагучалі песні «Няхай заўжды будзе сонца», «Тачанка». «Баладу пра партызанку Галіну» праспявала трупа дзяўчынак 5-га класа. Верши «Варварства», «Балада аб маці», «Подзвіг» з майстэрствам прачыталі Галіна Дземідзенка, Наталля Прышчэп, Наталля Майстрэнка.
Зараз аматары кнігі рыхтуюцца да правядзення вечара «I мужнасць, як сцяг, праняслі».

Г.
БЕНЗА,
загадчыца
Дабрынскай
сельскай
бібліятэкі
Населенные
пункты: Добрынь, поселок Добрынский
Персоналии:
Андросов А.С., Коваленко П.Р., Приходько М.К., Рогозенко А.М., Коновод А.Г.,
Демиденко Галина, Прищеп Наталья, Майстренко Наталья, Бенза Г.