В двадцати верстах от Мозыря. Из истории деревни Санюки. Копач М. Народный голос от 31 мая 1997 года

В двадцати верстах от Мозыря
Из истории деревни Санюки



В конце XVIII, начале XIX веков на берегах речки Мытва при пересечении ее Волынским почтовым и военно-коммуникационным трактом из Санкт-Петербурга в украинские губернии в двадцати верстах от Мозыря поселились первые жители будущих Санюков.

Приписаны Санюки были к Михалковской волости. Более ранние первопоселенцы в этих местах занимались выплавкой железа из болотной руды. По-видимому, отсюда часть деревни носила и носит название Рудня. Своим названием деревня обязана постоянному занятию местных крестьян, которые наряду с земледелием зимой и летом изготавливали сани.

В начале первой половины прошлого века мозырские помещики Ленкевичи для одного своего родственника выделили из своих угодий надел земли, создали новое имение «Санюки». Называю три поколения владельцев этого имения: Ленкевич Станислав Францевич, католик, дворянин, по наследству 1846г. стал хозяином санюковского имения в 2400 десятин, арендовал он имение и в Новой Рудне. Кроме того, содержал две корчмы на Волынском тракте.

Позднее в «Санюках» владельцем стал его сын Герард Станиславович. В начале нашего, XX века, хозяйничала здесь его дочь Ленкевич-Полозова Эмилия Герардовна. К этому времени в имении был построен просторный каменный двухэтажный дворец, вырос большой тенистый парк с аллеями, фруктовый сад, созданы пруды с проточной водой.

Все Ленкевичи не отличались демократичностью и человечностью, беспощадно эксплуатировали крестьян. В окружающих деревню полях и лесах свирепствовала панская охрана. В архивах Минска сохранился рапорт Мозырского уездного исправника, в котором сообщалось о том, что санюковские лесники 16 декабря 1914 года до смерти избили в лесу жителя соседней деревни Кустовница Вислоуха Андрея. Такие случаи были неоднократными и ранее.

В 1870 году в Санюковской сельской общине Михалковской волости насчитывалось четыре населенных пункта: деревни — Санюки — 61 человек населения по ревизии (учету), Пережнивка — 45, Санюковская Рудня — 16 и Мазуры — 6 человек. На речке Мытва крутились жернова нескольких мельниц. Жители в основном занимались земледелием и животноводством, кустарными лесными промыслами.

Во второй половине прошлого века после отмены крепостного права начали развиваться капиталистические отношения и в окрестностях Санюков. Широко практиковалась торговля лесом. Возле деревни была построена лесопилка, для вывоза древесины к Припяти купцами была сооружена узкоколейная железная дорога. В лесах выжигался древесный уголь, из смолистых пней выгонялась смола, из березовой бересты—деготь.

Даже в таком небольшом населенном пункте Санюковской общины, как Мазуры в 1886 г., где по учету числилось 16 жителей, были кожевенный завод и водяная мельница.

В начале века в Санюках была открыта церковно-приходская школа, учителями в которой были Антон Чирун и священник Перепеча. Школа не имела своего помещения, размещалась в наемном доме. В деревне была и корчма.

С полей сражений первой мировой и гражданской войн не возвратилось несколько человек. В эти годы в деревне несколько раз менялись власти: Советы, украинские гетманцы, кайзеровские германцы, петлюровцы, белополяки, балаховцы. Деревня, находившаяся на стратегической грунтовой дороге и возле построенной в войну железной дороги, часто становилась ареной боевых действий. Старожилы долго вспоминали о бое Красной Армии с белополяками возле деревень Санюки и Бобруйки, в котором погибло двадцать два красноармейца.

В 1921г. в имении был организован совхоз, первым директором хозяйства был назначен командир Красной Армии П. И. Киселевич.

Постепенно менялся уклад жизни жителей, росло количество населения. В 1924 г. в Санюках насчитывалось 98 дворов и 632 жителя, в Рудне Санюковской соответственно — 18 и 67, Пережнивке — 69 и 260, Мазурах— 16 и 27.

В 1924г. была создана школа крестьянской молодежи, дававшая своим воспитанникам после начальной школы обширные познания по полеводству, т. е. готовила агрономов-полеводов. Ее выпускниками стали известные впоследствии люди района П. Ф. Сорокин, О. А. Сакин и другие.

В 1929г. наряду с совхозом в Санюках было создано коллективное хозяйство «Энергия». Первым председателем стал бедняк Ф. Н. Леонов. Через несколько лет к колхозу было присоединено упраздненное хозяйство совхоза. Колхоз набирал силу. Появились на полях первые трактора и другие машины. В 1935 г. в Санюках работали районные курсы механизаторов, через два года здесь был создан государственный сортоиспытательный семеноводческий участок.

Росли культура и быт сельских жителей. В деревне работали клуб и библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, семилетняя школа, которая в 1939 г. была преобразована в среднюю. Директором был Ильинковский Михаил Кузьмич, а позже один из руководителей района, организаторов партизанского движения в войну.

Дорогую цену заплатили санюковцы за победу в Великой Отечественной. Осенью 1941 г. были расстреляны фашистами оставшиеся для подпольной деятельности А. И. Сухамель и А. Н. Косенко. Было уничтожено более 40 мирных жителей. Набирало силы народное сопротивление. Уже немногим памятен ночной бой шедших рейдом на Запад партизанских соединений С. Ковпака, А. Сабурова 19 ноября 1942 г. в деревне и на автодороге Moзырь-Ельск, в котором погибло 81 партизан. В их числе сын грузинского народа политрук Е. В. Талахадзе., С названными соединениями ушли защищать Отечество многие жители района. С войны не вернулось около 60 человек. А вернувшиеся на месте цветущей деревни застали, разрушенное и разграбленное хозяйство, обездоленных людей, осиротевших детей...

Понадобились годы напряженного труда. Чтобы залечить материальные и душевные раны войны, не только возродить, но практически создать новую деревню, которой может быть уже и двести лет...

На сегодняшний день д. Санюки входит в состав коммунального сельскохозяйственного унитарного предприятия «Млынок», в деревне есть магазин, Дом культуры, средняя школа, а значит жизнь продолжается.

Копач М.

Санюкі. Ельскі раён. Вандроўка семдзесят першая

Пра сваю родную вёску Санюкі нам расказвала, бы спявала, ветэран культуры, а цяпер работніца паляўнічага доміка ў Бабруйках Людміла Глухатарэнка. Працуючы ў бібліятэцы, яна не ленавалася фіксаваць звесткі ад старажылаў сваёй вёскі, удзельнічала ў шматлікіх праектах па захаванню гістарычнай памяці Санюкоў. Людміла Фёдараўна парадавала сваімі ведамі.

Калісьці ў вёсцы Санюкі быў што ні дом – Назарчукі, І людзі з прозвішчам такім Жывуць, напэўна, тут вякі»  (Людміла Глухатарэнка) 

– З дзяцінства памятаю, што ў нас тут было шмат самых розных драўляных санак як для дзяцей, так і для дарослых, – прыводзіць суразмоўца адну з версій пра назву. – Наша вёска пачыналася з Рудні, называлася раней Санькова Рудня. Здавён валодалі ёй Лінкевічы (па шэрагу публікацый Лянкевічы – заўвага аўтара). Быў пабудаваны маёнтак, разбіты парк з алеямі. Там потым была школа.

З гісторыі вёскі Санюкі ў 1809 годзе былі ў складзе Мазырскага павета Мінскай губерніі як сяло Санюкоў. Пазней – у складзе маёнтка Міхалка. У 1897 годзе была школа граматы, на дваранскай сядзібе працаваў вадзяны млын. Праз год пабудавалі новую школу. 15 вяскоўцаў займаліся бондарствам. У 1908 годзе Санюкі ўжо ў складзе Міхалкаўскай воласці Мазырскага павета. Па звестках Людмілы Глухатарэнкі, дваранка польскага пахо­джання Элаіза (ці Леакадзія) Лінкевіч, гаспадыня маёнтка, у рэвалюцыю збегла адсюль у Польшчу. Вярнулася ў 1918-м з немцамі, калі ўжо сяляне разрабавалі будынкі, пабудавалі сабе хаты, печы. Жорстка, ра­зам з кайзераўцамі, патрабавала вярнуць усё забранае.


У 1929 годзе тут арганізавалі калгас «Энергія», мелася нават кузня. 18 жніўня 1941 года нямецка-фашысцкія захопнікі акупіравалі вёску. У 1943-м у баях за вызваленне Санюкоў загінулі 32 воіны Чырвонай арміі, 66 вяскоўцаў не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны. Ваколіцы роднай вёскі ўславіў на сваіх карцінах член Саюза мастакоў Беларусі Мікалай Назарчук. Цікавы факт яго біяграфіі: у студзені 1944-га адвучыўся на курсах размінёраў у Мазыры. Вясною ўжо ўдзельнічаў у абяскоджванні боепрыпасаў на роднай зямлі. Потым служыў у арміі, у артылерыйскім палку. У 1947-м узнагароджаны як былы размінёр медалём «За адвагу». Жывапісец Назарчук удзельнічаў у выставах не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Англіі, Польшчы, Францыі. У мінулым годзе памёр. У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску прайшла мемарыяльная выстаўка карцін славутага мастака і педагога.

560 жыхароў было ў Санюках у 1959 годзе. Зараз тут пастаянна пражывае 88 чалавек, з іх шмат дачнікаў. У гэтай палескай вёсцы цікава было пазнаёміцца з яе старэйшынамі. Даведаліся, што і такіх людзей ужо небагата, хаты многіх купілі дачнікі.


Дома і рэдзька саладзейшая! У Марыі Ахрэмчык усё жыццё звязана з родным краем. 20 сту­дзеня 2021 года жанчына стрэне сваё 88-годдзе. Марыя Міхайлаўна – маці-гераіня, працавала тэхнічкаю ў саўгаснай канторы, клубе, выгадавала 6 дзяцей, мае 14 унукаў, 12 праўнукаў. «Усе зімаваць завуць, усе ў мяне цудоўныя, клапоцяцца. Ды нікуды не хочацца са сваёй хаты!» – па­дзялілася з намі, як высветлілася, маці Людмілы Глухатарэнкі. 

Тут, на вуліцы Зарэчнай, мы слухалі пранізлівую споведзь Міхайлаўны пра ваеннае дзяцінства, страту родных людзей:    – Маміна цёця жыла ў Палаўках, кіламетры тры ад Санюкоў. Як паблізу тут ужо фронт ішоў, мама адвяла нас да яе. І сама з намі засталася. А дзядуля Іван Мацвеевіч з бабуляй Маланняй Данілаўнай, калі іх гналі ў Міхалкі, скіравалі ў лес, у куранях жылі. Вырашыў дзед прыйсці дамоў узяць якога харчу. Бабуля сказала, што аднаго не пусціць. Выйшлі з лесу, а немцы іх схапілі бы партызан. У крайняй хаце сабралі 18 чалавек, пастралялі. Нізашто людзі загінулі! 44 гады працоўнага стажу Сустрэліся мы надвячоркам і з аднагодкам Марыі Ахрэмчык, ветэранам працы, былым трактарыстам, вадзіцелем Мікалаем Назарчуком. За выдатную работу шафёр Назарчук атрымаў у дарунак ад гаспадаркі грузавік ГАЗ-51, на якім багата папрацаваў і на заслужаным адпачынку, дапамагаў землякам. Ужо 11 гадоў, як ён страціў сваю гаспадыню, з якой пражылі ў згодзе 53 гады, выхавалі чацвёра дзяцей, пахавалі аднаго з сыноў. «Дачка Марыя – мой дарадца і памочнік ва ўсім!» – не без гонару сказаў дзядзька Мікалай. 

...З дзяцінства яму памятаецца, як праводзіў да скрыжавання вуліц бацьку і брата Мішу. Іх прызвалі на фронт. Брат доўга не вяртаўся, думалі, што дзесьці загінуў. А ён дайшоў да Берліна, быў паранены нямецкімі снайперамі. Пасля вайны ветэран жыў у Карэліі да 96-гадовага ўзросту.

– У 1952-м мяне ў армію пры­звалі, – дзяліўся Мікалай Назарчук. – З Калінкавічаў ехалі з канца мая да 22 чэрвеня. Аж у горад Савецкая Гавань, там порт Ваніна. Праз непрацяглы час – на караблі даставілі на Камчатку, потым служыў на Курыльскіх астравах. Пісарам быў у каравульным узводзе. Свету пабачыў!  У 1966-м Мікалаю Аляксандравічу пашанцавала трапіць на перападрыхтоўку ў дэсантнікі: так што на Міншчыне давялося тройчы скокнуць з самалёта на парашуце.  – Страхоцце таке! – па-санюкоўску ўзгадаў наш суразмоўца.  Мы ж пажадалі пенсіянеру і ўсім яго землякам здароўя, як мага больш радасці, дабрыні, шчасця. Няхай новы год, сімвал якога Бык, дапаможа ўсім скінуць гэты каронавірус, сустрэцца са сваімі сямейнікамі, сябрамі, пагаманіць, пасвятка­ваць. Нам падалося, што вяскоўцы-палешукі пакутуюць не менш ад той нязвыклай ізаляцыі, у якой апынуліся ў гэтую працяглую эпідэмію. Было радасна выслухаць жыццёвыя споведзі іх, наталіцца крышталёвай вадою ельскіх моўных крыніц. 

Санюкоўскі слоўнік 

Саматужкі – санкі 
Пуляняты – кураняты 
«Пуль-пуль-пуль» – так клікалі курэй 
Разявеня – няўважлівы чалавек 
Пшэйка – карова 
Прышалепкаваты чалавек – крыху з галавой не сябруе 
Шапутасікі – дробная бульба 
Папорацца – управіцца па гаспадарцы


Назвы ўрочышч в. Санюкі і іх паходжанне
 

Касцелішча – узгорак, з рэшткамі старых панскіх польскіх могілак. Кажуць, што ў даўнія часы там стаяў касцёл і таму пайшла такая назва.

Печкі – нізіна з ямамі  ў дубовым лесе. Па ўспамінам старажылаў некалі там выраблялі  дзёгаць.

Панскі садок – мясціна дзе жыў панскі эканом.

Першы лес – бліжэйшы да вёскі лес.

Брадкі – нізінная мясцовасць, дзе пераходзілі  балота ўброд.

Груд – невялікі луг на ўзвышанай   мясцовасці.

Стары гранітны помнік на Касцелішчах

Масееў круг – лугавіна, якая калісьці належала чалавеку імя якога Маісей.

Белае балота – балота, якое знаходзіцца каля 3 км ад вёскі. Вясной там цвіце шмат белых пушыстых кветак.

Уурочышча «Белае балота»

Крыніца – мясцовасць вакол крыніцы.

Гарадзішча – невялікі пагорак у полі. Магчыма, калісьці там было паселішча людзей.

Палянкі ў лесе пад назвамі – Змітрыцкая, Пятрыцкая – рэшткі былых палёў, якія абрабляліся жыхарамі вёскі.

Ляхаўшчына – рэшткі хутару, на якім жылі палякі.

Дзелянкі – пасадкі дубовага і грабавага лесу.

Васілёўскія – лугавіна каля лесу, якая калісьці належала нейкаму Васілю.

Ёсць таксама ўрочышчы, паходжанне назваў якіх нам невядома:

Старжамох – лес непадалёку ад балота; Тажылаўка – нізіна каля рэчкі; Вомх – частка хваёвага лесу, Вашчоўнікі – невялікая лугавіна каля дарогі; Лазнішча – участак хваёвага лесу; Бронка – балоцістая мясцовасць з заросшым лясным возерам.

Старжамох

Тажылаўка

Популярные сообщения

Изображение

Именные списки репатриированных граждан СССР прибывших на Винниковский сборно-пересыльный пункт г. Винники (Украина) и отправленных на сборно пересыльный пункт Полесской области (Беларусь) от 31 июля по 11 сентября 1945 года

Изображение

Список советских граждан насильственно угнанных в немецкое рабство в период временной оккупации немцами Юровичского с/совета, Калинковичского района, Полесской области, БССР

Изображение

Акты расследования злодеяний, совершенных немецко-фашистскими захватчиками против советских граждан при оккупации территории Ельского района от 14 декабря 1944 по 14 февраля 1945 гг.