Цяжкія, але шчаслівыя гады. 3 ўспамінау аднаго з першых савецкіх настаунікау на Палессі У. І. Мазуркевіча. М. КАПАЧ


Мне многа разоў даводзілася пісаць і змяшчаць у друку рэцэнзіі і анатацыі на творы розных аўтараў. Але тут справа асобая. Кнігі Уладзіміра Іпалітавіча Мазуркевіча, нашага земляка, удзельніка станаўлення Савецкай улады на Палессі, аднаго з першых беларускіх настаўнікаў, як такой не існуе. Ды ён і не ставіў перад сабою падобную мэту. Але кіруемы добрым пачуццём расказаць нашай моладзі аб першых гадах Савецкай улады на Мазыршчыне, паказаць, як ідэі вялікага Леніна дапамаглі маладому чалавеку вызначыць сваё месца ў новым жыцці, Уладзімір Іпалітавіч падрыхтаваў ёмісты рукапіс, які даслаў з Куйбышава Мазырскаму райкому КПБ.
Вялікі жыццёвы шлях прайшоў гэты чалавек (4 лістапада яму споўніцца 80 гадоў), хаця і не займаў значных пастоў: настаўнік, будаўнік, інжынер-будаўнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аб такіх кажуць: партыі радавы. У жыцці Уладзіміра Іпалітавіча найбольш цяжкімі, але шчаслівымі гадамі па яго ўласнаму признанию былі 1916—1924 гг. Доўгі час ён вёў дзённік, запісы з якога потым леглі ў аснову ўспамінаў.

Сын беднага селяніна вёскі Гостаў Уладзімір Мазуркёвіч восенню 1913 года з вялікай цяжкасцю паступіў у Мазырскае вышэйшае чатырохкласнае вучылішча, дзе пачынае далучацца да рэвалюцыйнай работы. Першыя бальшавіцкія лістоўкі, першая брашура У. I. Леніна. першая адкрытая агітацыя ад імя Мазырскага падпольнага камітэта РСДРП былі школай рэвалюцыйнай загартоўкі Уладзіміра Мазуркевіча.

Грымнуў Вялікі Кастрычнік. Пачаліся карэнныя сацыяльныя пераўтварэнні ў краіне. Яны дайшлі і да самых аддаленых вёсак і хутароў глухога Палесся. У вёскі накіроўваліся арганізатары Савецкай улады. I сярод іх — Уладзімір Іпалітавіч Мазўркевіч. Ён быў шчаслівы, што ехаў у свае родныя мясціны.

5 сакавіка 1918 года адбыліся першыя выбары ў Гостаўскі сельскі Савет, сакратаром якога выбралі аўтара ўспамінаў. Нялёгкімі былі першыя крокі Савецкай улады ў вёсцы. Ішла вострая класавая барацьба. Кулакі і іх падпявалы нярэдка браліся за зброю. Іншы раз ноччу з-за вугла раздаваліся стрэлы. Але новы час ламаў вякамі склаўшыйся ўклад жыцця, мяняў характары людзёй. У рукапісу прыведзены цікавыя прыклады. Чытач даведаецца аб першым свабодным святкаванні Першамайскага свята ў 1918 годзе, пасяджэнні грамадскага сельскага суда і іншых фактах.

Восенню таго ж года У. Мазуркевічу даручылі арганізаваць першую савецкую школу ў суседняй вёсцы Боўгарцы. Гэта была веска з жудаснай беднасцю, акружаная непраходнымі балотамі. Невыпадкова ў Боўгарцы звіла гняздо рэлігійная фанатичная секта. Таму барацьбу за школу прыйшлося пачынаць з антырэлігійнай работы. Малады настаўнік дабіўся склікання агульнага сходу сялян, які вынес рашэнне аб адкрыцці школы.

Акрамя работы з дзецьмі, настаўніку, адзінаму пісьменнаму чалавеку ў вёсцы, патрабавалася шмат часу для растлумачэння сялянам савецкіх законаў, для наладжвання агітацыі за новую ўладу і ажыццяўлення яе першых мерапрыемстваў у вёсцы.

Праз год павятовы аддзел народнай асветы даручае У. Мазуркёвічу арганізаваць першую савецкую школу ў вёсцы Загорыны. Некаторыя спрабавалі ўжо зрабіць гэта, але не атрымлівалася: веруючыя сяляне на чале з царкоўным старастам зрывалі сельскія сходы, дзе рашалася пытанне аб школе.

Не адразу атрымалася і ў Мазуркевіча. Зноў веруючыя ўзялі верх над астатняй масай сялян. Спатрэбілася настойлівая работа з беднякамі, найбольш свядомымі жыхарамі вёскі. Сярод іх Уладзімір Іпалітавіч хутка заваяваў аўтарытэт не толькі адданасцю новай уладзе, але і тым, што яго бацька ў 1892 годзе заклікаў аднасяльчан выступіць супраць мясцовага памешчыка Лянкевіча. «Бунтаўшчыка» жорстка збілі шомпаламі казакі і жандары, памешчык выселіў яго з Загорын, а дом разбурыў.

На наступным сходзе бедната перамагла. У былым памешчыцкім доме адкрылі школу. Амаль адначасова пачаліся заняткі з дарослымі.

Гэта быў трывожны час. У 30 кіламетрах праходзіла лінія Заходняга фронту. Неўзабаве разам з гарматнымі стрэламі фронт прыйшоў і ў Загорыны, паявіліся белапалякі. У вёску вярнуўся былы памешчык. Усюды шукалі «бальшавіка Мазуркевіча, сакратара сельсавета і настаўніка...»
Уладзіміру Іпалітавічу Удалося ўцячы з вёскі, уступіць у партызанскі атрад, сфарміраваны для барацъбы з белапалякамі і вярнуўшыміся гаспадарамі памесцяў. Пасля вызвалення Мазыршчыны ад белапольскіх захопнікаў летам 1920 года У. Мазуркевіч зноў настаўнічае ў Загорынах. па-ранейшаму праводзіць актыўную работу сярод сялян.

У рукапісу. а таксама ў прыкладзеным да яго спісу названы і дадзены кароткія звесткі аб дзесятках актывістаў Савецкай улады тых гадоў у Гостаўскім, Баброўскім, Слабадскім, Прудкоўскім сельскіх Саветах. I. Ф. Бобр, А. Г. Багданік, А. Ф. Канавалаў, М. 3. Кашавенка, Г. I. Караткевіч, Д. Ф. Бобр, Т. Б. Гнедзька, Лазарэнка, Шулярэнка і іншыя. Іх вельмі мала засталося цяпер у жывых — прайшло больш паўвека. Але тым і каштоўныя ўспаміны У. І. Мазуркевіча, што яны ўваскрашаюць далёкія падзеі, цяжкія гады, расказваюць аб людзях Палесся, якія пачыналі будаваць у гэтым краі новае жыццё.

Успаміны ў болыпай сваёй частцы прысвячаюцца першым савецкім настаўнікам. Чытаючы рукапіс, міжволі ўспамінаеш вядомыя словы аб тым, што чалавек перш за ўсё слаўны працай, што ён шчаслівы толькі тады, калі часцінку свайго сэрца аддае людзям.

М. КАПАЧ

Популярные сообщения

Изображение

Именные списки репатриированных граждан СССР прибывших на Винниковский сборно-пересыльный пункт г. Винники (Украина) и отправленных на сборно пересыльный пункт Полесской области (Беларусь) от 31 июля по 11 сентября 1945 года

Изображение

Список советских граждан насильственно угнанных в немецкое рабство в период временной оккупации немцами Юровичского с/совета, Калинковичского района, Полесской области, БССР

Изображение

Акты расследования злодеяний, совершенных немецко-фашистскими захватчиками против советских граждан при оккупации территории Ельского района от 14 декабря 1944 по 14 февраля 1945 гг.