Пішам біяграфію Кастрычнікa. ПІЯНЕР БЕЛАРУСІ, №44 (3123), ЧАЦВЕР, 2 лістапада 1978 года

Уладзімір Паўлавіч Кот, Герой Сацыялістычнай Працы, механізатар калгаса «Кастрычнік» Хойніцкага раёна.

Кожны з нас адчувае сябе часцінкай адзінага савецкага народа. I Радзіма для кожнага — гэта ўся наша вялікая шматнацыянальная дзяржава.
Але ёсць у ёй куток асабліва дарагі і блізкі. Гэта бацькоўскі дом, родная веска, дзе ты нарадзіўся і вырас.
Яшчэ ў першую рускую рэвалюцыю выступілі сяляне нашей вёскі супраць мясцовага памешчыка. Арганізатарам і кіраўніком паўстання стаў Веніямін Радоўскі. У паляшуцкай яго душы таіўся вялікі бунтарскі гнеў.
У рэвалюцыйных падзеях 1917 года прымалі актыўны ўдзел Сямён і Васіль Зелянкоўскія, Іван Кірчанка, Аляксей Станеўка.
I стала зямля нелегкая вольным краем, засвяціліся чыстым святлом душы маіх землякоў, прачнуліся іх высокія мары і пачуцці.
Я нарадзіўся ў савецкі час, калі ўжо адгрымелі баі грамадзянскай, а маладая Краіна Саветаў упэўнена крочыла ў будучыню.
Набіраў сілу папярэднік сённяшняга «Кастрычніка» — калгас «Чырвоная Паляна». А разам з ім раслі і мы — дзеці першых калгаснікаў. 3 хваляваннем успамінаю свае першыя заробкі, першыя самастойныя крокі. Менавіта тады я па-сапраўднаму адчуў кошт хлеба і вартасць працы хлебароба, з якой звязаў сваё жыццё.
А калі пачалася вайна, мае землякі, плячо ў плячо з усім савецкім народам, выйшлі на абарону Айчыны. На франтах Вялікай Айчыннай, у партызанскім атрадзе імя Чапаева, які базіраваўся ва ўрочышчы «Майдан», змагаліся з ворагам Фёдар Рубчанка, Васіль Зелянкоўскі, Аляксей Саўка, Ульян Кірчанка, Мікалай Казак, Алена Дамяшук…
Многія з іх не вярнуліся ў родны Бабчын. Але іх імёны ніколі не забудуцца ў памяці ўдзячных нашчадкаў. Два помнікі стаяць у весцы. На іх — імёны тых, хто загінуў за свабоду і незалежнасць Радзімы.
Расквітнеў, непазнавальна змяніўся палескі край за пасляваенны перыяд. Здзіўляюцца старажылы: «Падняліся б дзяды — не пазналі б гэтай зямлі».
Сапраўды, зямля наша — бяскрайнія нівы і сенажаці, на якіх мы вырошчваем небывалыя ўраджаі: па 39,7 цэнтнера з гектара зернявых культур, 205 — бульбы, 450 — буракоў. Зямля наша — гэта торфанарыхтоўкі — угнаенні для пясчаных выспаў-палёў і сыравіна для торфабрыкетнага завода. Зямля наша — гэта цудоўныя людэі, вядомыя ва ўсёй рэспубліцы. .
У свой час я вучыў нялёгкай хлебаробскай справе Люцыяна Сакоўскага. А сёння — гэта вядомы камбайнер, па майстэрству якому няма роўных у раёне. Зараз у яго ёсць свае вучні.
А паглядзелі б вы на катэджы, якія будуе калгас, заглянулі б у Дом культуры, паслухалі б хлопчыкаў і дзяўчынак з муэычнай школы, палюбаваліся б малюнкамі юных мастакоў... Шчыра скажу: прыгожа, шчасліва жывуць мае аднавяскоўцы.
I ўсё гэта нам даў Вялікі Кастрычнік, азораны мудрымі запаветамі Уладзіміра Ільіча Леніна.

Люцыян Васільевіч Сакоўскі, Герой Сацыялістычнай Працы. механізатар калгаса «Кастрычнік» Хойніцкага раёна, з вучнямі Бабчынскай сярэдняй школы.

ПІШАМ БІЯГРАФІЮ КАСТРЫЧНІКА

Увабралася ў сілу, каласіцца пад мірным высокій небам багатая ніва жыцця, народжанага Вялікім Кастрычнікам. Кожны з нас — неад'емная часцінка гэтай нівы. Кожнае прадпрыемства: калгас, саўгас, завод, вытворчае аб'яднанне — важкі яе колас...

Сёння мы расказваем пра адзін з гэтых каласоў — калгас «Кастрычнік» Хойніцнага раёна.

ПАЧЫНАЛАСЯ НОВАЕ ЖЫЦЦЁ

«Здаўна нашы аднавяскоўцы, як і ўвесь просты люд беларускі, гнулі спіну на паноў ды буржуяў. Здаўна змагаліся за лепшы заўтрашні дзень, за лепшўю долю.

...Праз вякі ішла барацьба, і толькі Вялікі Кастрычнік расчыніў дзверы ў светлы дзень...»

3 сачынення Васі БАРЫСЕНКІ, вучня 8-га класа «А» Бабчынскай сярэдняй школы.

Ішла зіма 1917 года.

Штодня ў вайсковых казармах невялічкага гарадка Зубцова праводзілася вячэрняя паверка. Потым зычны голас прапаршчыка загадваў: «Запявай!» Трэба было цягнуць «Боже, царя храни». I тут атрымлівалася замінка. Вялыя, прыглушаныя галасы хрыпла, з неахвотай брылі, як кажуць, хто ў лес, а хто ў балота. Навабранцы, учарашнія сяляне і рабочыя, сярод якіх быў і Мікола Зелянкоўскі, белабрысы хлопец з невялікай беларускай вёскі Бабчын, не надта хацелі, каб цара бярог бог. Ім да спадобы былі іншыя песні, Яны з радасцю спявалі «Марсельезу».

Тут, у Зубцове, і застала Міколу Зелянкоўскага Лютаўская рэвалюцыя.

— Цара скінулі! Цару па шапцы далі! — неслася ў поўны голас па казармах.

Радаваўся разам з усімі і Мікола Зелянкоўскі. Радаваўся, але не надта разбіраўся ў тым, што адбываецца. I толькі пазней, калі іх часць стаяла на станцыі Залессе Вілейскай губерні, калі пазнаёміўся са старым бальшавіком, піцерскім рабочым Івановым, шмат чаго зразумеў, стаў глядзець на рэвалюцыйныя падзеі па-новаму.

Калі пачалася грамадзянская вайна, пайшоў за бальшавікамі. Быў кулямётчыкам, біў Юдзеніча, ганяў па стэпе хвалёных ваяк Урангеля. Зведалі яго цвёрдую руку і банды Махно...

— У 1922 годзе вярнуўся ў Бабчын, — успамінае Мікалай Фёдаравіч Зелянкоўскі. — I па-сапраўднаму адчуў, як гэта здорава пасля гашэткі кулямёта чуць пад рукой халаднаватыя ручкі плуга, удыхаць не парахавы дым, а саладкаваты водар узаранай зямлі. Пачыналася новае жыццё. Нялёгкае, з мазаля і поту, але шчаслівае, з будучыняй!..

НА РЭЙКІ КАЛГАСНЫЯ

«У вёсцы Бабчын калгас быў арганізаваны ў 1929 годзе. Спачатку ў яго ўступіла 20 гаспадароў: Зелянкоўскі Сямён, Скуранка Мітрафана, Філіпчанка Аляксандр і іншыя...»

3 успамінау старажылаў вёскі Бабчын.

Быў сярод першых калгаснікаў і камсамолец з 1925 года Іван Кірчанка.

— У нашу камсамольскую ячэйку ўваходзіла тады 22 камсамольцы. Мяне выбралі сакратаром. Складаны быў час. Галаднавата жылі людзі. Паасобку можа і па сёння з нястачай гаравалі б... Але нямногія спачатку разумелі, што зямлю грамадой апрацоўваць трэба, агулам...

Іван Дзяменцьевіч Кірчанка змоўк. Відаць было, што ён успамінае тыя далёкія гады, калі калгаснае жыццё рабіла свае першыя крокі, калі абуджалася свядомасць селяніна-працаўніка...

— Помню, як даводзілася гутарыць з аднавяскоўцамі, тлумачыць пра перавагі калгаснага жыцця. Вечерамі ў гуртках «лікбеза» займаліся з непісьменнымі, ставілі спектаклі... Адным словам, агітавалі за калгас, як маглі. Разам са старшынёй сельскага Савета Лакудасам, першым старшынёй калгаса камуністам Сямёнам Яфімавічам Зелянкоўскім раскулачвалі багацеяў.

Недарэмнымі былі намаганні вясковых актывістаў. Ужо ў 1930 годзе, як сведчыць гісторыя вёскі, у калгас уступіла больш як 150 чалавек. Жыццё сялян трывала станавілася на новыя калгасныя рэйкі.

— Працаваў я тады брыгадзірам паляводчай брыгады, — расказвае Кірчанка. — Спачатку да асобных калгаснікаў даводзілася штораніцы прыходзіць дадому, напамінаць, каб ішлі на работу, бо хто-ніхто меркаваў тады: ат, і без мяне ўправяцца... Ды з кожным годам такіх людзей было менш. Калгаснае, калектыўнае жыццё — добры настаўнік. Савецкая ўлада перакоўвала характер селяніна, рабіла яго дбайным гаспадаром зямлі.

ІШЛА ВАЙНА НАРОДНАЯ

«...Толькі-толькі трывала сталі на ногі, ды зноў давялося брацца за зброю. Чорная хмара фашызму насунулася з Захаду. Савецкі народ узняўся на свяшчэнную барацьбу... Ішла народная вайна...»

3 сачынення Наташы РУДЧАНКА, вучаніцы 10-га класа «Б» Бабчынскай сярэдняй школы.

Ішла вайна народная. Яе вогненныя дарогі вялі да Перамогі і жыхароў вёскі Бабчын.

— На фронт я трапіў 22 ліпеня 1941 года, — успамінае былы палітрук Канстанцін Пракопавіч Бачышча. — А да гэтага дня займаўся эвакуацыяй тэхнікі (камбайнаў, трактароў) у Пензенскую вобласць.

Потым былі жорсткія баі, раненні, шпіталь і зноў баі.

— Пад Палтавай трапілі мы ў акружэнне. Занялі кругавую абарону і вялі бой, пакуль былі патроны. Пасля невялікімі групамі прабіваліся да сваіх...

I зноў фронт. Старшы лейтэнант Бачышча з баямі прайшоў па роднай зямлі, вызваляў Венгрыю, Чэхаславакію. Вайну закончыў у стэпах Манголіі.

...Былі жорсткія баі, была радасць наступления. 1944 год. Аперацыя па вызваленню Беларусі «Баграціён». Намеснік дырэктара Бабчынскай школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце Уладзімір Фёдаравіч Піляк ваяваў тады на 1-ым Беларускім фронце. Вызваляў Слонім, Пінск, Кобрын і іншыя гарады Палесся. Пад Брэстам сяржанту Піляку далі чатырох чалавек і загадалі разведаць подступы да горада. Разведчыкі нарваліся на засаду. Піляка параніла.

— Прыйшоў у прытомнасць. Бачу, ляжу ў жыце, чую: побач, крокаў мо за дваццаць, немцы гяргечуць. Намацаў гранату, разагнуў чаку... Думаю, хай бліжэй падыдуць, жывым я ім не здамся...

Шмат часу прайшло з тых трывожных гадоў. Сёння на грудзях Уладзіміра Фёдаравіча Піляка і Канстанціна Пракопавіча Бачышчы побач з франтавымі ўзнагародамі — адзнакі працоўнай доблесці. I міжволі ўспамінаецца: «3 металу вартасці адной — медаль за працу і за бой».

«КОЛАС» ПРАЦАВАЎ НА СЛАВУ

«Жніво... Наліваюцца сонцам спелыя каласы, хіляць да зямлі свае буйныя галовы. Па бяскрайнім полі плыве камбайн. За штурвалам — Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Люцыян Васільевіч Сакоўскі. Сёлета ён намалаціў 1.320 тон збожжа...»

3 сачынення вучаніцы 5-га класа «А» Ані СІНГАЕУСКАЙ.

Побач са школай размясціўся вучэбна-вытворчы камбінат. Тут вучні старэйшых класаў вывучаюць сельскагаспадарчую тэхніку, знаёмяцца са спецыяльнасцямі швачак, повараў, аператараў машыннага даення. Многія з іх пасля заканчэння школы эастаюцца працаваць у калгасе, каб памножыць працоўную славу такіх знатных хлебаробаў, як Л.В. Сакоўскі, Ц.Н. Ярмольчык, М.Д. Сідарок, М.I. Паўлючэнка, В.У. Курленка.

Не госцем прыходзіць на камбінат Люцыян Васільевіч. Свой багаты жыццёвы і працоўны вопыт ён з задавальненнем перадае вучням. А ім ёсць чему павучыцца ў першага ў рэспубліцы «тысячніка» — Люцыян Васільевіч намалаціў адну тысячу тон збожжа яшчэ ў 1973 годзе.

Вось і сёння ён завітаў да іх у незвычайны для навучэнцаў вытворчага камбіната дзень. Дзевяцікласнікі ўпершыню выходзілі на ваджэнне трактара. Рабяты сабраліся каля новенькага «МТЗ-80», падарунка калгаса.

— Падабаецца? — спытаў у іх Люцыян Васільевіч. — Сапраўды, цудоўная машына! Той, хто будзе на такой працаваць, — не пашкадуе аб сваім выбары.

— А на якіх трактарах вам давялося працаваць? — пацікавіўся Слава Чэркас.

— Можна сказаць, на ўсіх. I камбайны розныя вадзіў. Пачынаў на «С-4», потым «С-4М», «СК-3» і вось цяпер «Колас». Пасля заканчэння ўборкі збожжавых у родным калгасе адправіўся ў «камандзіроўку» ў саўгасы «Чапаева» Кармянскага і «Дрыбінскі» Горацкага раёнаў. I ўсюды «Колас» працаваў на славу.

Першым за руль сеў Юра Алейнік. Ен завёў матор, уключыў хуткасць, і трактар крануўся з месца...

— Паехаў Юра! — радасна закрычалі хлапчукі, даганяючы трактар.

Люцыян Васільевіч паглядзеў услед і сказаў:

— Хто ведае, можа для каго-небудзь з іх гэты дзень стане самым памятным у жыцці.






На гзтых здымках — толькі некалькі момантаў з жыцця жыхароў вёскі Бабчын, цэнтральнай сядзібы калгаса «Кастрычнік».

За школьной партой, у класах вытворчага комбината, у бібліятэцы, на палетках і фермах калгаса гартуецца мужны, самаадданы характар громадзяніна Краіны Саветоў.

На працоўнай вахце побач з бацькамі— піянеры і школьнікі. Вова Хорсун старанна працаваў на ўборцы хлеба-78. Света Вішнеўская і Таня Курыленко дапамагаюць маці даіць короў. На летніх канікулах дзяўчынкі самастойна апрацоўвалі 24 гектары кармавых буракоў. Імі собрана па 12 тон караня-плодай.

— Наша змена! — з гордасцю гавораць калгаснікі пра сваіх юных памочнікаў.

Шчаслівыя ўсмешкі на тварах хлапчукоў, якія жывуць на вуліцы Маладзёжнай. Яны — будучыня калгаса.

Популярные сообщения

Изображение

Именные списки репатриированных граждан СССР прибывших на Винниковский сборно-пересыльный пункт г. Винники (Украина) и отправленных на сборно пересыльный пункт Полесской области (Беларусь) от 31 июля по 11 сентября 1945 года

Изображение

Список советских граждан насильственно угнанных в немецкое рабство в период временной оккупации немцами Юровичского с/совета, Калинковичского района, Полесской области, БССР

Изображение

Акты расследования злодеяний, совершенных немецко-фашистскими захватчиками против советских граждан при оккупации территории Ельского района от 14 декабря 1944 по 14 февраля 1945 гг.