Выхоўваем юных патрыётаў, Пацёмкіна, Р. , Ленінская праўда, 5 мая 1975 г.
ВЫХОУВАЕМ ЮНЫХ ПАТРЫЁТАЎ
Ідучы насустрач святу Перамогі, у школе праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце: сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, экскурсіі ў раённы музей народнай славы, шэфская работа над сем’ямі ўдзельнікаў вайны, догляд помнікаў загінуўшым воінам і партызанам. Толькі за апошні тыдзень вучні праслухалі гутаркі «Камуністы — заўсёды ўперадзе», «Камсамольцы на фронце і ў тыле», «Гарады героі», «Помнікі савецкім воінам і партызанам у нашым раёне», «Наш горад у дні вайны», «Героі фронту і тылу — нашы землякі», «30 год гераічнай мірнай працы» і інш.
Надоўга запамятаецца рабятам тэматычны вечар па беларускай літаратуры «Паэзія вогненных гадоў», які падрыхтавалі старшакласнікі. З дакладам аб творчасці беларускіх паэтаў і празаікаў у час Вялікай Айчыннай вайны выступіў вучань 10 класа Леанід Шастакоўскі. Затым былі прачытаны вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх паэтаў: «Балада аб чатырох заложніках» А. Куляшова (вучаніцы Іра Гавядкова, Таня Талецкая), «Камсамольскі білет» (Люда Цыбуленка), «Пасылка» П. Глебкі, «Трубач» П. Прыходзькі (Таня Лазавая), «Смерць героя» П. Броўкі (Іра Стакла) і іншыя. У заключэнне вечара для вучняў быў прадэманстраван дакументальны фільм «Вечная слава».
Р.
ПАЦЁМКІНА
арганізатар
пазакласнай
і пазашкольнай выхаваўчай работы
Ельскай
СШ
Населенные пункты: Ельская СШ
Персоналии: Леонид Шостаковский, Кулешов А.,
Ирина Говядкова, Татьяна Талецкая, Людмила Цыбуленко, Петр Глебка, П. Прыходько,
Татьяна Лозовая, Петрусь Бровка, Ирина Стакла, Потёмкина Р.