Рубяжы айчыны свяшчэнныя, Бяляк Я., Ленінская праўда, 9 мая 1970 г.
РУБЯЖЫ АЙЧЫНЫ СВЯШЧЭННЫЯ.
У 1939 годзе я быў призван у армію. Паведамленне аб пачатку вайны сустрэў у
Чыце. А ужо 23 чэрвеня выехалі
на фронт. 3 таго часу аж да 1946 года не бачыў я дома.
Баі пад Масквой. Самыя цяжкія ўспаміны засталіся ад іх. Фашысты кідалі ў прарыў усё новую і новую тэхніку, дывізіі салдат з адной мэтай — захапіць сэрца нашай Радзімы — Маскву. Гэтым самым яны думалі пахіснуць імкненне народа да перамогі, паставіць яго на калені.
Цяжка было. І цяпер успамінаю сваю авіячасць. Служыў матарыстам, абслугоўваў самалёты. Колькі вылетаў рабілі ў дзень нашыя слаўныя лётчыкі! Мы радаваліся кожнаму ўдала праведзенаму бою ў паветры, засмучаліся, калі не вярталіся на аэрадромы нашы таварышы
Разгром немцаў пад Масквой прыдаў салдату яшчэ больш сілы, упэўненасці ў перамозе. Гэта я адчуў на сабе.
Дайшоў я з авіяпалком да Кенінгсберга. Тут і сустрэў радасную вестку аб перамозе. Што было на души, нават апісаць цяжка.
Мы не нарадзіліся салдатамі. Гэтую, калі так можна сказаць, «прафесію» набылі ў франтавых буднях. Мы не хацелі вайны. Але вораг напаў на нашу зямлю і нам са зброяй у руках прыйшлося адстайваць незалежнасць Айчыны.
Нас было чатыры браты. Два не вярнуліся з вайны. Памерлі бацька і маці. Ды не апускаць жа рукі. Прыйшлося брацца за сякеру, будаваць новыя дамы, аднаўляць грамадскую гаспадарку.
3 1947 года я працую цесляром. Жонка таксама на будаўніцтве занята. Шасцёра дзяцей гадуем. Дачка ўжо замужам, а сын Іван служыць у Савецкай Арміі.
Жыццё не стаіць на месцы. Я ваяваў за шчасце сваіх
дзяцей, свайго народа. А цяпер і сын пайшоў ахоўваць
свяшчэнныя рубяжы Айчыны. Так яно і
павінна быць — на месца бацькоў прыходзяць іх дзеці.

Баі пад Масквой. Самыя цяжкія ўспаміны засталіся ад іх. Фашысты кідалі ў прарыў усё новую і новую тэхніку, дывізіі салдат з адной мэтай — захапіць сэрца нашай Радзімы — Маскву. Гэтым самым яны думалі пахіснуць імкненне народа да перамогі, паставіць яго на калені.
Цяжка было. І цяпер успамінаю сваю авіячасць. Служыў матарыстам, абслугоўваў самалёты. Колькі вылетаў рабілі ў дзень нашыя слаўныя лётчыкі! Мы радаваліся кожнаму ўдала праведзенаму бою ў паветры, засмучаліся, калі не вярталіся на аэрадромы нашы таварышы
Разгром немцаў пад Масквой прыдаў салдату яшчэ больш сілы, упэўненасці ў перамозе. Гэта я адчуў на сабе.
Дайшоў я з авіяпалком да Кенінгсберга. Тут і сустрэў радасную вестку аб перамозе. Што было на души, нават апісаць цяжка.
Мы не нарадзіліся салдатамі. Гэтую, калі так можна сказаць, «прафесію» набылі ў франтавых буднях. Мы не хацелі вайны. Але вораг напаў на нашу зямлю і нам са зброяй у руках прыйшлося адстайваць незалежнасць Айчыны.
Нас было чатыры браты. Два не вярнуліся з вайны. Памерлі бацька і маці. Ды не апускаць жа рукі. Прыйшлося брацца за сякеру, будаваць новыя дамы, аднаўляць грамадскую гаспадарку.
3 1947 года я працую цесляром. Жонка таксама на будаўніцтве занята. Шасцёра дзяцей гадуем. Дачка ўжо замужам, а сын Іван служыць у Савецкай Арміі.
Я.
БЯЛЯК.
рабочы
саўгаса «Валаўскі».
Населенные пункты: Чита, Москва, Кёнигсберг, Валавск