Партыя кавала Перамогу, Верам’ёў А. , Ленінская праўда, 9 мая 1970 г.
ПАРТЫЯ КАВАЛА ПЕРАМОГУ
У час вайны ўсю сваю энергію, волю наша партыя
накіроўвала да адзінай мэты — на
разгром фашызма. Яна звярнулася да работнікаў тылу з заклікам: «Усё для фронта!
Усё для Перамогі!» І жанчыны, малыя і старыя кавалі перамогу ў цэхах заводаў,
на калгасных нівах.
А на фронце ў гарачых бойках нарадзіліся, стаўшыя
крылатымі словы: «Камуністы — уперад!» Тысячы салдат, ідучы
ў бой пісалі: «Хачу ісці ў
бой камуністам», ці «Калі
загіну, лічыце мяне камуністам».Мне давялося прайсці ўсю вайну палітработнікам. Спачатку быў сакратаром партыйнай арганізацыі палка, а потым намеснікам начальника палітаддзела дывізіі.
Памятаю, возьмеш з сабой фатографа і на перадавую. У час зацішша ўручалі партбілеты, прымалі ў партыю. А калі завяжацца бой разам з усімі хадзілі ў атаку.
Камуністы былі заўсёды ўперадзе. На самых адказных участках фронту, перад наступлением мы праводзілі партыйныя сходы. Ha іx салдаты кляліся адпомсціць праклятаму ворагу за абрабаваную зямлю, за здзекі над савецкімі людзьмі.
Няма сілы. якая б змагла паставіць на калені савецкі народ. Бо заўсёды з намі была партыя — кіраўнік, арганізатар перамогі над фашызмам. Яна кіравалася ленінскім указаннем: «...раз справа дайшла да вайны, то усё павінна быць падпарадкавана інтарэсам вайны» ... I камуністы выканалі гэтае ўказанне.
А. ВЕРАМ’ЁЎ,
член
КПСС з 1927 года.
Персоналии: Веремеев А.