Дзеля жыцця на зямлі, Засінец М., Ленінская праўда, 9 мая 1970 г.

ДЗЕЛЯ ЖЫЦЦЯ НА ЗЯМЛІ 

Ужо ў каторы раз прыходзілася мяняць агнявую пазіцыю. Немцы некалькі разоў ішлі ў атаку, але ад трапных куль нашых байцоў адкатваліся назад.
Міны сталі лажыцца побач. Прыйшлося перабірацца на новае месца. І зноў застракатаў кулямёт, сеючы смерць фашысцкай нечысці.
— Вася, хутчэй давай дыскі. крычыць Іван першы нумар разліку.
I Васіль сябра не падводзіць. Хутка зараджае дыскі, падае іх Івану. Стукае ў скронях. Перадыхнуць нельга. Адпачынак наступае толькі тады, калі фашысты адкатваюцца назад. Ды і то не надоўга.
Бой працягваўся паўдня. Загад быў атрыман адзін: любой цаной узяць невялікі чэхаславацкі гарадок.
Усё злілося ў адзін гул. Парахавы дым, пыл засланілі сонца. На правым флангу пачулася «Ура!». Васіль і яго сябра, украінец Іван, у першай шарэнзе атакуючых
Ачнуўся Васіль Афанасьевіч у шпіталі. Тут і даведаўся, што нашы ўзялі гарадок. Для франтавіка гэта быў апошні бой. Разрыўная куля папала ў нагу, пашкодзіла косць. Страчана многа крыві. Але ўсё-такі радасць не пакідала чалавека. Ен быў горды за сябе, сваіх таварышау, за тое, што яны атрымалі яшчэ адну перамогу.
Успомніў многа Васіль Афанасьевіч за час лячэння. Усё сваё франтавое жыццё ўсплыло як на далоні. На вайну пайшоў увосень 1941-га. Смаленская зямля, Кіеўшчына. Жытоміршчына. Колькі кіламетраў адмераў ў паходах! Два раненні, шпіталі. Падлячыўшыся, зноў салдат вяртаецца ў строй.
На гэты раз урачы не выратавалі нагу. Васіль Афанасьевіч ведаў па пісьмах, што вораг зрабіў з роднага Палесся. Ды і сам бачыў разваліны на месцах былых квітнеючых сёл і пасёлкаў. Цягнула ў сваю родную вёску. І, падлячыўшыся, салдат вяртаецца дамоў, каб аднаўляць разбураную гаспадарку, будаваць новае жыццё.
25 гадоў прайшло з дня Перамогі. Але не забываюцца ваенныя паходы, сябры па зброі. Васіль Афанасьевіч Бурмель і цяпер успамінае мінулае, з горыччу ў сэрцы гаворыць аб крывавай вайне ў В'етнаме, падымае свой голас пратэсту супраць адраджэння нацизму ў Заходняй Германіі.
 
в. Мядзведнае
М. ЗАСІНЕЦ,
рабкор.


 

 

Населенные пункты: Медведное
 
Персоналии: Бурмель Василий Афанасьевич, Засинец М.

Популярные сообщения

Изображение

Именные списки репатриированных граждан СССР прибывших на Винниковский сборно-пересыльный пункт г. Винники (Украина) и отправленных на сборно пересыльный пункт Полесской области (Беларусь) от 31 июля по 11 сентября 1945 года

Изображение

Список советских граждан насильственно угнанных в немецкое рабство в период временной оккупации немцами Юровичского с/совета, Калинковичского района, Полесской области, БССР

Изображение

Акты расследования злодеяний, совершенных немецко-фашистскими захватчиками против советских граждан при оккупации территории Ельского района от 14 декабря 1944 по 14 февраля 1945 гг.