Тых дзён не змоўкне слава, Серы П., Ленінская праўда, 9 мая 1970 г.
ТЫХ ДЗЁН НЕ ЗМОЎКНЕ СЛАВА
Многа сціплых працаўнікоў у калгасе «Першае Мая»,
якія шчырай працай на палях і
фермах памнажаюць багацці роднай арцелі. I сярод іх Мікалай Іванавіч Суткаленка. Ён ездавы
падгальскай брыгады. У прафесіі яго няма нічога складанага. Запрог коней і вазі
што загадана. Толькі любую работу калгаснік выконвае хутка і якасна, бо працуе
з агеньчыкам, як гаворыцца, з
душой. Таму і вынікі працы ў ездавога добрыя.
Мікалай Суткаленка не толькі сапраўдны гаспадар грамадскіх палеткаў, у гады вайны ён быў добрым воінам.
…Вясна 1943 года. Васемнаццацігадовы хлапец — у радах народных мсціўцаў 37-й Ельскай партызанскай брыгады. Адгрымелі баі на тэрыторыі нашага раёна. Былы партызан становіцца воінам адной з рэгулярных часцей Савецкай Арміі. А потым з сябрамі-аднапалчанамі ўдзельнічае ў баях за горад Мазыр, вёсак Слабада. Скрыгалаў Мазырскага раёна.
Лета 1944 года. Часць, у якой ваяваў Суткаленка, вёску за вёскай, горад за горадам вызваляе роднае Палессе. У адным з баёў паміж Столінам і Пінскам салдат быў цяжка паранены.
Дні ў ваенных шпіталях Мазыра, а потым Кіславодска здаваліся вечнасцю.
Лячэнне ішло марудна. Поўнасцю вылячыцца Суткаленку так і не ўдалося. Дамоў вярнуўся інвалідам. Толькі не хацеў былы франтавік
заставацца ў баку ад гаспадарчых спраў роднага калгаса. Не сядзеў склаўшы рукі,
разам з вяскоўцамі ўзнаўляў разбураную вайною арцельную гаспадарку.
Ды і сёння Мікалай Іванавіч у ліку самых актыўных. Яго, як выдатнага работніка, выбралі ў склад трупы народнага кантролю калгаса. І на гэтым пасту Суткаленка праяўляе сябе прынцыповым таварышам, не церпіць тых, хто дапускае брак у рабоце.
Жыве сярод нас чалавек, былы партызан і воін. Сёння ён радавы вялікай арміі хлебаробау. Але, як і раней, у баях, зараз ён на пярэднім краі калгаснай вытворчасці, змагаецца за тое, каб буйна каласілася ніва, каб жыццё станавілася яшчэ больш заможным.

Мікалай Суткаленка не толькі сапраўдны гаспадар грамадскіх палеткаў, у гады вайны ён быў добрым воінам.
…Вясна 1943 года. Васемнаццацігадовы хлапец — у радах народных мсціўцаў 37-й Ельскай партызанскай брыгады. Адгрымелі баі на тэрыторыі нашага раёна. Былы партызан становіцца воінам адной з рэгулярных часцей Савецкай Арміі. А потым з сябрамі-аднапалчанамі ўдзельнічае ў баях за горад Мазыр, вёсак Слабада. Скрыгалаў Мазырскага раёна.
Лета 1944 года. Часць, у якой ваяваў Суткаленка, вёску за вёскай, горад за горадам вызваляе роднае Палессе. У адным з баёў паміж Столінам і Пінскам салдат быў цяжка паранены.
Ды і сёння Мікалай Іванавіч у ліку самых актыўных. Яго, як выдатнага работніка, выбралі ў склад трупы народнага кантролю калгаса. І на гэтым пасту Суткаленка праяўляе сябе прынцыповым таварышам, не церпіць тых, хто дапускае брак у рабоце.
Жыве сярод нас чалавек, былы партызан і воін. Сёння ён радавы вялікай арміі хлебаробау. Але, як і раней, у баях, зараз ён на пярэднім краі калгаснай вытворчасці, змагаецца за тое, каб буйна каласілася ніва, каб жыццё станавілася яшчэ больш заможным.
П.
СЕРЫ,
Селькор
Населенные пункты: Сутколенко Николай
Иванович, Серый П.
Персоналии: Мозырь, Слобода, Скрыгалов,
Мозырский район, Столин, Пинск, Кисловодск