У працы, як у баі, Лось М., Ленінская праўда, 9 мая 1970 г.
У ПРАЦЫ, ЯК У БАІ
Людзей, прайшоўшых скрозь дым баёў у гады Вялікай
Айчыннай вайны, людзей, здабыўшых перамогу ў нялёгкай
працы, нямала працуе сёння ў саўгасе «Скараднянскі». Аб
некаторых з іx і хочацца расказаць у гэтым артикуле.
…20 чэрвеня 1941 года Мікалай Аляксандравіч Бек яшчэ і яшчэ раз аглядаў толькі што адрамантаваны камбайн. А рыхтаваў ён машыну, каб самому сесці за яе штурвал. Цёпла развітаушыся са сваімі таварышамі, з добрым настроем пайшоў дадому ў родную вёску Бякі. А назаўтра пачуў страшэннае слова: вайна!
Мікалаю Аляксандравічу разам з другімі механізатарамі было даручана эвакуіраваць машыны. Давёў ён свайго сталёвага каня да Чарнігаўшчыны, а далей вораг перагарадзіў дарогу. Вярнуўшыся дадому, Бек стаў народным мсціўцам, змагауся з ворагам на тэрыторыі Ельскага і Лельчыцкага раёнаў. Потым разам з часцямі рэгулярнай арміі удзельнічаў у вызваленні роднага Палесся ад гітлераўцаў. Пры фарсіраванчі ракі Пціч салдат цяжка быў паранен. У ліпені 1945 года вярнуўся дадому.
Доўга не давялося адпачываць франтавіку. Мікалай Аляксандравіч увесь час працуе механізатарам у саўгасе. За шчырую і сумленную працу ён неаднаразова прэміяваўся, узнагароджваўся Ганаровымі граматамі. У 1966 годзе быу узнагароджан нагрудным знакам «Выдатны механізатар». А нядаўна да баявых узнагарод прыбавіўся і юбілейны медаль «За доблесную працу».
Заслужанай павагай у саўгасе карыстаецца камуніст Дзмітрый Цімафеевіч Патапенка. У грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны на многіх франтавых дарогах змагаўся ён з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. За мужнасць і адвагу воін узнагароджан ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Дзмітрый Цімафеевіч ужо многа год працуе ў саўгасе даглядчыкам-пастухом. Яго ведаюць як стараннага чалавека, які не шкадуе сіл для памнажэння багацця роднага саўгаса.
Мікалай Фёдаравіч Дайняк працуе у саўгасе ўчотчыкам-фуражырам. У гады Вялікай Айчыннай вайны гвардыі старшы сержант таксама мужна змагаўся з ворагам. Узнагароджан ордэнамі Чырвонай Зоркі. «Славы» - трэцяй ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі». Ведаюць у саўгасе Мікалая Фёдаравіча як строгага і патрабавальнага чалавека, які не церпіць абыякавасці ў рабоце.
Васіль Савіч Хамец працуе ў саўгасе начным вартаўніком. Ён, былы сержант, у гады Вялікай Айчыннай вайны граміу ворага пад Сталінградам, прайшоў вялікі і нялёгкі шлях па франтавых дарогах. За ратныя подзвігі Васіль Савіч узнагароджан ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Гэты
спіс можна прадоўжыць. У яго ўвойдуць былыя франтавікі Барыс Васільевіч Пілановіч,
Іван Дзмітрыевіч Каваленка, Канстанцін Міхайлавіч Полаз і многія іншыя. Яны
ваявалі ў розных радах войск. Але ва ўсіх ёсць агульнае — гарачая любоў да
Радзімы, мужнасць, вопыт работы з людзьмі. На ветэранаў раўняюцца ва ўсім — у
працы, жыцці, паводзінах. І сёння мы імі ганарымся. Яны як і раней, у
страі — сумленна працуюць на мірным фронце.
…20 чэрвеня 1941 года Мікалай Аляксандравіч Бек яшчэ і яшчэ раз аглядаў толькі што адрамантаваны камбайн. А рыхтаваў ён машыну, каб самому сесці за яе штурвал. Цёпла развітаушыся са сваімі таварышамі, з добрым настроем пайшоў дадому ў родную вёску Бякі. А назаўтра пачуў страшэннае слова: вайна!
Мікалаю Аляксандравічу разам з другімі механізатарамі было даручана эвакуіраваць машыны. Давёў ён свайго сталёвага каня да Чарнігаўшчыны, а далей вораг перагарадзіў дарогу. Вярнуўшыся дадому, Бек стаў народным мсціўцам, змагауся з ворагам на тэрыторыі Ельскага і Лельчыцкага раёнаў. Потым разам з часцямі рэгулярнай арміі удзельнічаў у вызваленні роднага Палесся ад гітлераўцаў. Пры фарсіраванчі ракі Пціч салдат цяжка быў паранен. У ліпені 1945 года вярнуўся дадому.
Доўга не давялося адпачываць франтавіку. Мікалай Аляксандравіч увесь час працуе механізатарам у саўгасе. За шчырую і сумленную працу ён неаднаразова прэміяваўся, узнагароджваўся Ганаровымі граматамі. У 1966 годзе быу узнагароджан нагрудным знакам «Выдатны механізатар». А нядаўна да баявых узнагарод прыбавіўся і юбілейны медаль «За доблесную працу».
Заслужанай павагай у саўгасе карыстаецца камуніст Дзмітрый Цімафеевіч Патапенка. У грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны на многіх франтавых дарогах змагаўся ён з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. За мужнасць і адвагу воін узнагароджан ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Дзмітрый Цімафеевіч ужо многа год працуе ў саўгасе даглядчыкам-пастухом. Яго ведаюць як стараннага чалавека, які не шкадуе сіл для памнажэння багацця роднага саўгаса.
Мікалай Фёдаравіч Дайняк працуе у саўгасе ўчотчыкам-фуражырам. У гады Вялікай Айчыннай вайны гвардыі старшы сержант таксама мужна змагаўся з ворагам. Узнагароджан ордэнамі Чырвонай Зоркі. «Славы» - трэцяй ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі». Ведаюць у саўгасе Мікалая Фёдаравіча як строгага і патрабавальнага чалавека, які не церпіць абыякавасці ў рабоце.
Васіль Савіч Хамец працуе ў саўгасе начным вартаўніком. Ён, былы сержант, у гады Вялікай Айчыннай вайны граміу ворага пад Сталінградам, прайшоў вялікі і нялёгкі шлях па франтавых дарогах. За ратныя подзвігі Васіль Савіч узнагароджан ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
М. ЛОСЬ,
Інспектар
па кадрах
саўгаса
«Скараднянскі»
Населенные пункты: Беки, Ельский
район, Лельчицкий район, Сталинград, Скородное
Персоналии: Бек Николай
Александрович, Потапенко Дмитрий Тимофеевич, Дойняк Николай Федорович, Хомец
Василий Саввич, Пиланович Борис Васильевич, Коваленко Иван Дмитриевич, Полоз
Константин Михайлович, Лось М.