Незабыўнае, Вінакураў Ф. , Ленінская праўда, 9 мая 1970 г.

  НЕЗАБЫЎНАЕ

Мне непасрэдна прыйшлося ўдзельнічаць у вызваленні Ельскага раёна і гарадскога пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Гэта было ў студзені 1944 года.
Наша 23 стрелковая дывізія пасля ўзяцця Кіева і Жытоміра была тэрмінова перакінута ў Беларусь, так як праціўнік тут аказваў моцнае супраціўленне нашым войскам. Былі марозы, немцы заселі ва ўмацаваных населеных пунктах, дзотах. У гэтых умовах нам і прыйшлося штурмаваць фашысцкія ўмацаванні.
117 стралковы полк нашай дывізіі, якім я камандаваў, уступіў у бой за вёску Журба, а потым вызваліў Выступовічы, Славечна, Новую Рудню, Багуцічы, Дабрынь, Ельск немцы стойка абаранялі, бо ведалі, што з яго стратай яны пакінуць і Мазыр і Калінкавічы.
Пасля артылерыйскай падрыхтоўкі мы ўварваліся ў гарадскі пасёлак. Многія воіны загінулі, але да вечара Ельск быў узяты
Многія вызначыліся мужнасцю і гераізмам у баях за ваш раённы цэнтр. Гэта старшы лейтэнант Д. А. Арэстархаў камандзір роты супрацьтанкавых ружжаў, потым Герой Савецкага Саюза, лейтэнант I. П. Елішаў — камандзір разведкі, чырвонаармеец А. А. Зуеў, потым Герой Савецкага Саюза, лейтэнант I. Савін — камандзір узвода, аўтаматчык Ф. М. Паўлоўскі, зампаліт маёр Д. Д. Медзвядоускі і другія таварышы.
Байцы і камандзіры палка смела, храбра ваявалі. Многія з іх аддалі сваё жыццё за свабоду сваёй Айчыны. Беларусы таксама былі ў палку. Трое з іх прайшлі шлях аж да Берліна. Яны жывуць і працуюць цяпер у Лельчыцкім раёне. Гэта Д. Я. Ліпскі, М. П. Варановіч, Я. Т. Баравы.
Мы не затрымліваліся Ў Ельску. Накіраваліся на Міхалкі і завязалі баі за Мазыр. Потым дывізія павярнула на Зялёны Мох, Махнавічы, Лельчыцы, выйшла да ракі Прыпяць і заняла абарону.
Нават і не прыпомніш усіх вызваленых гарадоў і вёсак. Тураў, Жыткавічы, Мікашэвічы, Лунінец, Пінск Полк удзельнічаў у баях за Варшаву, Берлін і закончыў вайну на Эльбе.
Слава тых дзён ніколі не памеркне. У стагоддзях будзе жыць слава аб нашых бясстрашных воінах, іх гераізме і мужнасці.
І я вельмі ўдзячны ельчанам, што яны свята ўшаноўваюць памяць былых воінаў, вызваляўшых гарадскі пасёлак. Так. у Кнігу Народнай Славы раёна занесены Т. Т. Кусімаў — генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза, камандзір 112 кавалерыйскай дывізіі, Ф I. Якушчанка — камандзір 12 гвардзейскага паветрана-дэсантнага стралковага палка, П. I. Машчалкоў — камандзір 415 стралковай дывізіі, Д. А. Арэстархаў — камандзір роты супраць-танкавых ружжаў 117 гвардзейскага стралковага палка і другія таварышы.
 
Ф. ВІНАКУРАЎ,
Герой Савецкага Саюза,
былы камандзір 117 стралковага палка.

 

Населенные пункты: Ельский район, Киев, Житомир, Журба, Выступовичи, Словечно, Новая Рудня, Богутичи, Добрынь, Ельск, Мозырь, Калинковичи, Берлин, Лельчицкий район, Михалки, Зелёный Мох, Махновичи, Лельчицы, Туров, Житковичи, Микашевичи, Лунинец, Пинск, Варшава, Эльба
 
Персоналии: Аристархов Дмитрий Аврамович, Елишов И.П., Зуев Алексей Алексеевич, Савин И., Павловский Ф. М., Медведковский Д.Д., Липский Д. Я., Воронович М. П., Боровой Я. Т., Кусимов Тагир Таипович, Якущенко Ф.И., Мощелков П.И., Винокуров Ф.

Популярные сообщения

Изображение

Именные списки репатриированных граждан СССР прибывших на Винниковский сборно-пересыльный пункт г. Винники (Украина) и отправленных на сборно пересыльный пункт Полесской области (Беларусь) от 31 июля по 11 сентября 1945 года

Изображение

Список советских граждан насильственно угнанных в немецкое рабство в период временной оккупации немцами Юровичского с/совета, Калинковичского района, Полесской области, БССР

Изображение

Акты расследования злодеяний, совершенных немецко-фашистскими захватчиками против советских граждан при оккупации территории Ельского района от 14 декабря 1944 по 14 февраля 1945 гг.