Подзвігу жыць у вяках, Прышчэп С. Ленінская праўда, 9 красавіка 1970 г.
ПОДЗВІГУ ЖЫЦЬ У ВЯКАХ
Пройдзе месяц і савецкія людзі будуць святкаваць
25-годдзе Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй. Мне, удзельніку Айчыннай вайны, ёсць аб чым расказачь, ёсць што
ўспомніць. Вайна застала мяне ў Ленінградзе. Быў тады камандзірам узвода 65 стралковага палка. Пачынаючы ад
артылерыйскага абстрэлу Ленінграда, блакады горада да поўнага вызвалення яго ад
варожай блакады — непасрэдны
ўдзельнік многіх баёў.
Восень 1941 года. Цяжкія дні перажываў Ленінград. Учасціліся налёты авіяцыі, немцы націскалі з усіх бакоў. Але найбольш буйныя сілы танкаў і артылерыі, як потым стала нам вядома, яны сканцэнтравалі ў раёне Пулкаўскіх вышынь.
У тэты час камандаванне Ленфронта прадпрыймае контрудар у напрамку Колпіна—Ям—Іжора, імкнучыся прарваць баявыя парадкі праціўніка і нанесці флангавы ўдар асноўнай групоўцы нямецкіх войск.
Нямецкае камандаванне не чакала такога контрудару і аказалася перад рэальным фактам пагрозы і прарыву іх фронту. Каб прадухіліць небяспеку, фельдмаршал фон Лееб тэрмінова кідае механізаваны корпус, сканцэнтраваны ў раёне Урыцка, для ўварвання ў Ленінград, супраць наступаючых часцей савецкіх войск у раёне Колпіна. Завязаліся цяжкія, кровапралітныя баі. Гітлераўцам удаецца спыніць наступ нашых часцей. Але яны страцілі тут вялікую колькасць салдат, танкаў, артылерыі. Пасля гэтага вораг аслабіў атакі. Не ўдалося немцам авалодаць і Пулкаўскімі вышынямі.
Памятныя і многія другія баі. У чэрвені 1942 года, ведучы разведку боем, я быў паранены пад Колпіна. Пасля шпіталю зноў вярнуўся ў дзеючую армію, цяпер ужо камандзірам артылерыйска-кулямётнай роты.
К канцу 1943 года нямецка-фашысцкія дывізіі пад Ленінградам працягвалі заставацца на сваіх пазіцыях. Нямецкае камандаванне разлічвала авалодаць асаджаным горадам
Але наступіў час расплаты. Войскі Ленфронта ў студзені 1944 года перайшлі ў наступление з раёнаў Ораніенбаума і Пулкава. У выніку дэталёва распрацаванага плана, добра арганізаванага ўзаемадзеяння войск трох франтоў і Балтыйскага флоту мацнейшая групоўка немцаў была разгромлена, і Ленінград поўнасцю вызваліўся ад блакады. У баях пад Пулкава я быў цяжка паранены. Зноў ваенны шпіталь.
Пасля выздараўлення вярнуўся ў гарпасёлак Ельск. дзе і працую па сённяшні дзень.
Савецкі ўрад высока ацаніў мае сціплыя заслугі. Я ўзнагароджан ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За абарону Ленінграда» і другімі.
Ленінград. Гэты горад бясконца дарагі кожнаму савецкаму чалавеку. І калі вораг занёс меч над горадам, мужчыны і жанчыны, старыя і падлеткі Ленінграда — усе сталі грудзьмі на яго абарону. Многія з іх загінулі смерцю герояў, але сцяг Леніна не згубілі. Яны пранеслі яго горда праз усе выпрабаванні, і іх подзвіг, самаадданасць, мужнасць народ будзе вечна праслаўляць. Не забыты і магілы загінуўшых у час блакады барацьбітоў. Збудаван манументальны помнік на Піскарэўскіх могілках. У цэнтры на п’едэстале з граніту ўзвышаецца шасціметровая бронзавая фігура жанчыны, якая ўвасабляе маці-Радзіму.
Подзвіг абаронцаў Ленінграда ніколі не пагасне.

С.
ПРЫШЧЭП,
удзельнік
баёў за абарону Ленінграда.
Населенные пункты: Ленинград,
Колпино, Ям-Ижора, Урицк, Ораниенбаум, Ельск,
Персоналии: Прищеп С.