Подзвігу жыць у вяках, Гавядкоў, І. , Ленінская праўда, 9 мая 1975 г.

 ПОДЗВІГУ ЖЫЦЬ У ВЯКАХ
 
Тры дзесяцігоддзі аддзяляюць нас ад найвялікшай падзеі ў гісторыі савецкага народа, усяго прагрэсіўнага чалавецтва — Вялікай Перамогі над гітлераўскім фашызмам. Дзень 9 Мая — гэта дзень радасці і таржаства. Гэта дзень светлай памяці мільёнаў нашых грамадзян, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць нашай сацыялістычнай Радзімы, за наша права і магчымасць будаваць камунізм.
Вялікая Айчынная вайна назаўсёды ўвайшла ў гісторыю, як перыяд найбольш цяжкіх і суровых выпрабаванняў духоўных і матэрыяльных сіл савецкіх людзей. Разам з гэтым гады вайны з’явіліся слаўным, гераічным перыядам у гісторыі Савецкага Саюза, перыядам, у якім з незвычайнай сілай і яркасцю раскрыліся і праявілі сябе крыніцы несакрушальнай магутнасці новага грамадскага ладу — сацыялізму, будуемага народамі СССР пад мудрым кіраўніцтвам ленінскай Камуністычнай партыі.
Разграміўшы заклятага ворага, праявіўшы нязломную стойкасць і гераізм, савецкія людзі пацвердзілі поўныя найглыбейшага сэнсу і значэння словы У. I. Леніна: «Ніколі не перамогуць таго народа, у якім рабочыя і сяляне ў большасці сваёй даведаліся, адчулі і ўбачылі, што яны адстойваюць сваю, Савецкую ўладу, уладу працоўных, што адстойваюць тую справу, перамога якой ім і іх дзецям забяспечыць магчымасць карыстацца ўсімі дабротамі культуры, усімі стварэннямі чалавечай працы»
1418 дзён не сціхаў гром бітваў на вогненных рубяжах Вялікай Айчыннай вайны. 1418 дзён савецкія людзі на франтах, у варожым тыле, на заводах і фабрыках, на калгасных палях кавалі перамогу над ворагам. І яна прыйшла, выратаваўшы народы ад пагрозы фашысцкага заняволення.
Вось чаму 30-годдзе Вялікай Перамогі з’яўляедца адным з найбольш значных, хвалюючых свят савецкіх людзей. «Дзень 9 Мая 1975 года, — падкрэсліваецца ў пастанове ЦК КПСС «Аб 30-годдзі Перамогі савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», — адзначаецца як усенароднае свята працоўных Савецкага Саюза».
Для нападу на нашу краіну фашысцкая Германія выкарыстала ўзброеныя сілы, якія мелі вялікі вопыт вядзення вайны. У іх састаў уваходзіла 5,5 мільёна чалавек, 190 дывізій, вялікая колькасць баявой тэхнікі. Гэта была самая магутная армія, якую калі-небудзь ствараў капіталістычны свет. Гітлераўцы спадзяваліся, што ім удасца раскалоць саюз рабочага класа і сялянства, дружбу народаў СССР, падарваць аўтарытэт Камуністычнай партыі ў краіне. Аднак яны пралічыліся. Савецкі народ яшчэ мацней згуртаваўся накол ленінскай партыі і яе Цэнтральнага Камітэта. ЦК партыі стаў баявым штабам. Ён выпрацаваў канкрэтную праграму ператварэння краіны ў адзіны баявы лагер. У аснове гэтай праграмы ляжалі ўказанні У. I. Леніна аб абароне сацыялістычнай Айчыны, яго патрабаванні. што «раз справа дайшла да вайны, то ўсё павінна быць падпарадкава на інтарэсам вайны».
Выстаўлены Камуністычнай партыяй лозунг «Усё для фронту, усё для перамогі!» стаў баявым сцягам савецкага народа, выражэннем яго волі. Ен вызначыў асноўную задачу, пастаўленую партыяй для дасягнення перамогі над фашысцкімі захопнікамі. Асаблівая ўвага ўдзялялася ўмацаванню Савецкіх Узброеных Сіл. Толькі з нашага раёна на фронт было паслана больш трох тысяч чалавек. Многія з іх аддалі сваё жыццё за Радзіму. А тыя, каму суджана было дажыць да слаўнай Перамогі, зараз працягваюць сваю біяграфію на фронце мірнай стваральнай працы. Нельга не назваць сёння імёны ветэранаў вайны ў нашим раёне, якія сваёй самаадданай працай уносяць вялікі ўклад у стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізму. Гэта такія цудоўныя людзі, Як М. I. Бабіна — рабочы саўгаса «Ельскі», М. Р. Патапенка — дырэктар аўтабазы № 13, А. П. Дворак — старшыня калгаса «Партызан», А. I. Жалязка — механізатар саўгаса «Ельскі», А. Л. Канавод — жывёлавод саўгаса «Дабрынь», А. А. Дрозд — механік лясгаса, А. А. Козінцаў — слесар леспрамгаса і многія, многія іншыя. Гэта і іх уклад у тым, што за прайшоўшыя гады пяцігодкі раён паспяхова выканаў заданні і сацыялістычныя абавязацельствы ў галіне прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
У мінулым годзе хлебаробы сабралі самы высокі ўраджай зернявых — 23,5 цэнтнера з кожнага гектара. На сто гектараў сельгас-угоддзяў атрымана па 100.1 цэнтнера мяса і 367.1 цэнтнера малака. Раёну ўручан пераходны Чырвоны сцяг ЦК КПСС, Савета Міністрау СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ, а таксама пераходны Чырвоны сцяг абкома КПБ, аблвыканкома і аблсаўпрофа.
Прамысловыя прадпрыемствы за чатыры гады далі звыш планавай прадукцыі на 364 тысячы рублёў. З году ў год дабіваюцца павышэння сваіх вытворчых паказчыкаў калектывы будаўнічых арганізацый, бытавога абслугоўвання, гандлю, аўтатранспарту, сувязі.
За поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, і праяўленую працоўную доблесць у чацвёртым годзе пяцігодкі 25 працаўнікоў палёў і ферм раёна ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Новыя, больш адказныя задачы стаяць перад працаўнікамі раёна на завяршальны год пяцігодкі. I мы з імі справімся. Гэта будзе нашым дастойным падарункам маючаму адбыцца XXV з’езду КПСС, лепшым ушанаваннем памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Са святам Перамогі вас, дарагія сябры! Хай вечна жыве ў памяці народней бессмяротны подзвіг савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, атрымаўшых сусветна-гістарычную перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне!
Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за гонар, свабоду і незалежнасць нашай сацыялістычнай Радзімы!
 
I. ГАВЯДКОЎ, 
першы сакратар райкома КПБ

 
Персоналии: Бабина М.И., Потапенко М.Р., Дворак А.П., Желязко А.И., Коновод А.Л., Дрозд А.А., Козинцев А.А., Говядков И.

Популярные сообщения

Изображение

Именные списки репатриированных граждан СССР прибывших на Винниковский сборно-пересыльный пункт г. Винники (Украина) и отправленных на сборно пересыльный пункт Полесской области (Беларусь) от 31 июля по 11 сентября 1945 года

Изображение

Список советских граждан насильственно угнанных в немецкое рабство в период временной оккупации немцами Юровичского с/совета, Калинковичского района, Полесской области, БССР

Изображение

Акты расследования злодеяний, совершенных немецко-фашистскими захватчиками против советских граждан при оккупации территории Ельского района от 14 декабря 1944 по 14 февраля 1945 гг.