Маці салдацкая, Новік, Ю., Ленінская праўда, 9 мая 1975 г.
МАЦІ САЛДАЦКАЯ
На першым плане Віцэнт. Мужны, падцягнуты салдат-артылерыст. У 1940 годзе быў прызван у рады Савецкай Арміі. Часта пісаў пісьмы са сталіцы нашай рэспублікі — Мінска. А ў адным з іх, нібы знячэўку намякнуў Антаніне Васільеўне і Міхаілу Пятровічу Хамутоўскім што пасябраваў з вельмі прыгожай дзяўчынай Людай. Пасля службы збіраюцца разам прыехаць у родную вёску...
На адваротным баку пажоўклага ад часу ліста партрэты Уладзіміра і Антона. Таксама ў ваеннай форме. Як жывыя. Здаецца, вось-вось адзін з іх раскрые вусны і, як некалі ў дзяцінстве, скажа: «Мілая мая мама...». Але маўчаць салдаты. I ніколі ўжо маці не пачуе ад іх ніводнага ласкавага слова. Шумяць над імі недзе белыя бярозкі-прыгажуні. Юнакі і дзяўчаты — іх равеснікі — прыходзяць на магілы, ускладаюць жывыя кветкі, падоўгу стаяць у задуменні, стараючыся ўявіць сабе вобразы адважных і мужных воінаў. А яны самыя звычайныя. Віцэнт вельмі хацеў стаць аграномам. Любіў зямлю, кветкі.
Бывала, напралёт праводзіў ночы ў сваім садзе, калі ён закіпваў белай квеценню. Уладзімір і Антон марылі аб горадзе, хацелі стаць трактарабудаўнікамі.
Як тую рэліквію, свята захоўвае Антаніна Васільеўна пісьмо ад той дзяўчыны. з якой Віцэнт абяцаў прыехаць дамоў. У ім яна пісала: «Дарагія мае Антаніна Васільеўна і Міхаіл Пятровіч! Паведамляю вам смутную вестку. Учора пасля цяжкіх баёў за Мінск смерцю храбрых загінуў ваш сын Віцэнт. Я сама асабіста пахавала яго на ўскраіне горада пад прыгожай кучаравай яблыняй…».
Ад астатніх сыноў-воінаў — а іх у салдацкай маці было пяцёра — пісьмы ішлі да таго часу, пакуль фашисты не акупіравалі ўсю Беларусь. Затым абарваліся ўсялякія сувязі. Гітлераўцы пазверску рабавалі акупіраваную зямлю, знішчалі ўсё жывое. Спаліліі яны і вёску Казлы. Але Антаніна Васільеўна не падала духам. Не зламал яе і паведамленне аб смерці Віцэнта. Яна была ўпэўнена, што астатнія яе сокалы адпомсцяць ворагу.
I сапраўды. Усе яны адважна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. А калі прыйшла Перамога, салдацкая маці з дня на дзень чакала вестачак ад сваіх сыноў, кожны дзень выходзіла за ваколіцу з надзеяй сустрэць былых франтавікоў. Толькі не кожнаму суджана было вярнуцца ў родныя мясціны. У канцы мая 1945 года адна за другой прыйшлі пахаронкі на Уладзіміра і Антона. Мацярынскаму гору не было канца. Не высыхалі яе вочы ад слёз. Але жыццё брала сваё. Вярнуўшыеся з фронту Іван і Пятро, а таксама муж усяляк суцяшалі Антаніну Васільеўну, хаця і ў саміх ад болю разрываліся сэрцы...
Зараз салдацкай маці за семдзесят. Яна паважаная жанчына ў вёсцы. Жыве з Іванам, які, дарэчы, працуе дырэктарам мясцовай школы. Старэйшы Пётр таксама жыве непадалёку ад свайго брата. Вось ужо 27 гадоў узначальвае казлоўскую брыгаду, хлебаробы якой з году ў год дабіваюцца высокіх ураджаяў усіх сельска-гаспадарчых культур.
Адбудавалася вёска, залячыла раны зямля, толькі назаўсёды яны засталіся ў мацярынскім сэрцы.
Ю.
НОВІК
Населенные пункты: Минск, Козлы,
Персоналии: Хомутовская Антонина Васильевна,
Хомутовский Михаил Петрович, Хомутовский Вицент Михайлович, Хомутовский Антон
Михайлович, Хомутовский Владимир Михайлович, Хомутовский Петр Михайлович,
Хомутовский Иван Михайлович, Новик Ю.