Векапомныя дні, Руцкі, Ф., Ленінская праўда, 9 мая 1975 г.
ВЕКАПОМНЫЯ
ДНІ
У памяці народнай жывуць падзеі тых крывавых дзён, калі над нашай краінай навісла пагроза карычневай чумы. За зброю ўзяліся ўсе, хто толькі мог трымаць яе ў руках. 3 самага пачатку вайны на Ельшчыне прыняў шырокі размах партызанскі рух. Ужо ў пачатку ліпеня былі створаны два знішчальныя батальёны. Яны фарміраваліся з камуністаў, камсамольцаў і беспартийных актывістаў. Пазней на базе гэтых ударных батальёнаў фарміраваліся партизанскія атрады.
Як толькі немцы акупіравалі раён, усе партызанскія атрады былі выведзены ў лес. 3 гэтага часу і пачынаюцца баявыя дзеянні партызанскіх атрадаў. Перш-наперш мы знішчылі варожыя склады з боепрыпасамі, што размяшчаліся на чыгуначнай станцыі Ельск. Ноччу група народных мсціўцаў, дабраўшыся да важных аб'ектаў, поўнасцю знішчыла іх. Доўга палыхала на станцыі полымя, фрыцы ў беспарадку больш гадзіны палівалі свінцом цемру.
Не паспелі акупанты апамятацца ад узрываў боепрыпасаў, як гарадскі пасёлак ахапіла новае полымя і дым. Гэта партызаны падпалілі шматгадовы запас сена. Так, ужо на другі дзень пасля захопу гітлераўцамі Ельска пачалася расплата з імі за здзекі над савецкімі людзьмі.
Актыўнасць партызан атрада «За Радзіму», дзе мне давялося быць камісарам, з кожным днём расла. Створаная ў атрадзе пярвічная партыйная арганізацыя была душой партызан. Усе пытанні звязаныя з баявымі дзеяннямі атрада, вырашаліся на партыйных сходах. Камуністы былі ініцыятарамі баявых вылазак. Сваёй смеласцю і арганізаванасцю яны натхнялі астатніх байцоў на смелыя подзвігі.
Падпольны райком партыі і камандаванне партызанскімі атрадамі рэгулярна пасылалі ў вёскі агітатараў для масава-палітычнай работы сярод насельніцтва. Яны праводзілі мітынгі і сходы, расказвалі аб падзеях на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Летам і восенню 1942 г. ельскія партызаны правялі нямала баявых аперацый, у выніку якіх амаль усе паліцэйскія гарнізоны ў раёне былі ліквідаваны. Асабліва актывізаваліся дзеянні нашых партызан восенню і зімой 1942—1943 г.г. Тады наш атрад папоўніўся новымі байцамі за лік мясцовага насельніцтва. Людзі ўбачылі ў партызанскіх атрадах caпраўдную сілу, зразумелі, што толькі праз іх змогуць адпомсціць ворагу за прычыненае ім зло. Ужо вясной 1943 года партызанскі атрад быў рэарганізаван у 37-ю Ельскую партизанскую брыгаду.
Сёння радаснае свята. Кожны з нас, ветэранаў вайны, партызанскага руху памятае, якой цяжкай цаной адваявана свабода і незалежнасць. І хочацца сказаць, каб аб гэтым заўсёды памятала падрастаючае пакаленне, свята захоўвала памяць аб тых, хто не вярнуўся з крывавых бітваў.
Ф.
РУЦКІ
былы
камісар
партызанскага
атрада
«За
Радзіму»
Населенные пункты: Ельск
Персоналии: Руцкий Ф.