Кавалер ордэна Аляксандра Неўскага, Іваноў, У., Ленінская праўда, 9 мая 1975 г.

Кавалер ордэна Аляксандра Неўскага
 
Калі я задумваюся аб людзях, якія ў гады ліхалецця імкнуліся як мага хутчэй ачысціць зямлю ад фашысцкай погані, мне хочацца расказачь аб Ігнату Андрэевічу Логінаву, нашым земляку. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён прайшоў слаўны шлях ад Ленінграда да Прагі. Самымі памятнымі, бадай, з’яуляюцца для яго баі на Сандамірскім плацдарме.
У той незабыўны час 227 Мелітопальскі стралковы полк, у якім знаходзіўся Ігнат Андрэевіч, быў у другім эшалоне. Камандаванне накіравала I. А. Логінава на правы фланг для заняцця абароны на адным з небяспечных участкаў. Пасля трохдзённых баёў у суседзяў злева фашысты зрабілі пераправу праз раку Віслу, няспынна вялі баявыя дзеянні, каб узяць полк у «мяшок». Патрэбна было своечасова зняцца з пазіцый і не дапусціць раз’яднання асобных падраздзяленняў.
Старшы лейтэнант быў на кіраваны ў роту з мэтай хутчэйшага зняцця яе і злучэння з батальёнамі. Аднак размяшчэнне стралковай роты і кулямётнага ўзвода ведалі нямногія. Адным з такіх быў I. А. Логінаў. Ен паспяхова дабраўся да роты і разам з воінамі пачаў адыход да месца сканцэнтравання палка. Калі ж прыйшлі на месца дыслакацыі, палка там не аказалася — ён з баямі выходзіў з акружэння. Рота аказалася адрэзанай ад сваіх войск у тыле ворага.
— Галоўнае — не падаць духам! —падбадзёрваў воінаў старшы лейтэнант I. А. Логінаў.
А настрой сапраўды ў многіх быў незайздросны: невядома было, як далей складуцца абставіны, колькі прыйдзецца блукаць па варожым тыле.
Час цягнуўся марудна. Былй раненыя, не хапала харчавання, боепрыпасаў. У час рэйду падабралі 12 раненых. У цяжкіх умовах пераносілі нягоды вайны — холад, голад, апошнія сухары аддавалі раненым.
Ішлі трэція суткі. Адшукаць «слабінку» ў варожых пазіцыях было не так лёгка. Многія ад знясілення валіліся з ног, страціліі надзею прабіцца да сваіх.
— Нічога, браткі, — гаварыў зычным голасам камандзір, — ва ўсякім становішчы ёсць выхад.
I сапраўды, пасля працяглых пошукаў знайшлі выхад да сваіх. Без страт скрозь агонь былі выведзены стрелковая рота, кулямётны ўзвод, раненыя — усяго звыш 100 чалавек. За знаходлівасць, мужнасць і кемлівасць Ігнат Андрэевіч Логінаў удастоен высокай урадавай узнагароды — ордэна Аляксандра Неўскага.
Уперадзе былі жорсткія баі з ворагам. За ўдзел у іx I. А. Логінаў атрымаў яшчэ некалькі ўзнагарод.
Зараз Ігнат Андрэевіч працуе ў саўгасе «Ельскі» будаўніком.
— Калі раней даводзілася разбураць, —жартуе кавалер ордэна Аляксандра Неўскага I. А. Логінаў, — то цяпер будую.
А працуе ён старанна. Гэтак жа, як і ў гады вайны, паказвае прыклад астатнім, заўсёды ўперадзе. За добрасумленнасць, працалюб’е неаднаразова ўзнагароджваўся Граматамі саўгаса, упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкома.

У. ІВАНОУ


Персоналии: Логинов Игнат Андреевич, Иванов В.

Популярные сообщения

Изображение

Именные списки репатриированных граждан СССР прибывших на Винниковский сборно-пересыльный пункт г. Винники (Украина) и отправленных на сборно пересыльный пункт Полесской области (Беларусь) от 31 июля по 11 сентября 1945 года

Изображение

Список советских граждан насильственно угнанных в немецкое рабство в период временной оккупации немцами Юровичского с/совета, Калинковичского района, Полесской области, БССР

Изображение

Акты расследования злодеяний, совершенных немецко-фашистскими захватчиками против советских граждан при оккупации территории Ельского района от 14 декабря 1944 по 14 февраля 1945 гг.