Гэтага не забыць, Матузка, П., Ленінская праўда, 9 мая 1975 г.
ГЭТАГА НЕ ЗАБЫЦЬ
Мы разам з ленінградцамі капалі супрацьтанкавыя рвы, акопы, а калі вораг ушчыльную падыйшоў да Ленінграда, вярнуліся ў горад.
3 кожным днём усё цясней і цясней сціскалася кальцо блакады. Але мужныя абаронцы горада ні на хвіліну не страчвалі надзеі ў перамогу. Яны бясстрашна абаранялі кожную пядзю зямлі, кожны дом.
Хапала работы і нам. Ноччу, калі фашысты кідалі на горад фугасныя бомбы, мы дзяжурылі на дахах дамоў і тушылі пажары, а днём адвозілі ў шпіталі параненых байцоў.
Кашчавая рука голаду забірала ўсё новыя і новыя ахвяры. 250 грамаў хлеба ў суткі, соль, вада — вось якім быў сутачны паёк ленінградцаў. Але горад не здаваўся. выстаяў і перамог у нялёгкай барацьбе.
У 1942 годзе мяне разам з таварышамі вывезлі па Ладажскаму возеру з Ленінграда.
Многа часу мінула з той пары. Многа змен адбылося ў маім жыцці. Цяпер я працую саставіцелем паяздоў чыгуначнай станцыі Ельск. У мяне сям’я. Жонка працуе ў саўгасе «Дабрынь», старэйшы сын Адам — шафёр у райаб’яднанні «Сельгастэхнікі», дачка Люда вучыцца ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы горада Оршы, а малодшая Таня — у Ельскай сярэдняй школе. Часта, калі мы ўсе збіраемся разам, я расказваю ім аб цяжкіх блакадных днях, якія мне давялося перажыць у горадзе на Няве.
Сёння мы адзначаем вялікае свята — 30-годдзе Перамогі над фашысцкай Германіяй. У гэты дзень мы, савецкія людзі, аддаём даніну павагі гераізму і мужнасці слаўных абаронцаў Радзімы, подзвіг якіх застанецца неўміручым у вяках.
П.
МАТУЗКА, саставіцель паяздоў
чыгуначнай
станцыі Ельск.
Населенные пункты: Урал,
Ленинград, Ельск, Добрынь, Орша, Ельская СШ
Персоналии: Матузко Адам П.,
Матузка Людмила П., Матузко Татьяна П., Матузку П.