Урачыстыя сходы, Ленінская праўда, 9 мая 1975 г.
УРАЧЫСТЫЯ
СХОДЫ
У раённым Доме культуры «Колас» адбыўся урачысты сход, прысвечаны знамянальнай даце. Побач з маладымі працаўнікамі, перадавікамі вытворчасці ганаровыя месцы тут займаюць тыя, хто ў гады цяжкіх ваенных выпрабаванняў грудзьмі стаў на абарону маці Радзімы.
3 дакладам «Свята Вялікай Перамогі» выступіў першы сакратар райкома КПБ I. С. Гавядкоў. Удзельнікаў урачыстасцей горача віталі старшыня раённага Савета ветэранаў вайны Л. Ф. Фурсаў, трактарыст саўгаса «Ельскі» A. I. Жалязка, райваенком У. I. Артамонаў, дырэктар мэблевай фабрыкі С. Д. Шур, першы сакратар райкома ЛКСМБ У. С. Барбарыч.
У гэты ж дзень у Ельску адбыўся мітынг працоўных. 3 вялікім святам сабраўшыхся горача віталі старшыня райвыканкома С. К. Трошка, другі сакратар райкома КПБ У. А. Вараб’ёў, были камандзір стралковага палка М. М. Панцэвіч, былая партизанка, медсястра райбальніцы З. М. Падалка, сакратар РК ЛКСМБ В. П. Асіпенка.
Да абеліска, што ў цэнтры горада, і на могілках, дзе пахаваны савецкія воіны, былі ўскладзены вянкі.
Населенные пункты: Ельск
Персоналии: Говедков И.С., Фурсов Л.Ф.,
Желязко А.И., Артамонов В.И. Шур С.Д., Барбарич В.С., Трошко С.К., Воробьёв
В.А., Панцевич М.М., Падалка З.М. Асипенко В.П.