Страхавы Акладны Лiст за 1927 год



ДА ВЕДАМА СТРАХАВАЦЕЛЯЎ. 
Страхавы год, за які налічаецца аклад, пачынаецца з 1 кастрычніка 1929 г. і канчаецца 30 верасьня 1930 г.

У абавязковым парадку страхуюцца: будынкі, палявыя с.-г. пасевы, рагатая жывёла і коні, дасягнуўшыя 2 1/2 год і старэй.


УВАГА. Палявыя с.-г. пассевы ў акругах Аршанскай, Бабруйскай, Віцебскай, Магілеўскай і Менскай застрахаваны, апроч градабіцьця, яшчэ і ад вымачак, вымярзаньня і выкраваньня, а ў Мазырскай, Гомельскай і Полацкай яны застрахаваны толькі ад градабіцьця.

Атрымаўшы гэты ліст, неабходна праверьць, ці ўся адпаведная маемасьць застрахавана ў гаспадарцы.

Аб заўважаных у акладным лісьце няправільнасьцях патрэбна паведаміць страхавому агэнцтву на працягу месячнага тэрміну з дню атрыманьня акладнога лісту.

Страхавацель павінен паведаміць у двухтыднёвы тэрмін страхавога агэнта альбо сельсавет: 
а) аб новапабудаваных, перабудаваных, зьнесеных ці купленых будынках; 
б) аб купленай пасьля рэгістрацыі жывёле і аб маладняку, дасягнуўшым страхавога ўзросту; 
в) аб пашырэньні пасяўной плошчы - праз адзін тыдзень пасьля сканчэньня сяўбы.

Аб выпадках страт у застрахаванай маемасьці (пажару, падзяжу жывёлы, градабіцьці і інш.) 
трэба безадкладна, але ні ў якім разе не пазьней двух дзён пасьля іх здарэньня, заявіць 
страхавому агэнту альбо сельсавету.

Да часу складаньня акту аб выпадках страт, страхавацель павінен сьцерагчы астаткі будоўлі пасьля пажару; не травіць, не касіць і не перасяваць пасеваў пасьля градабіцьця і не закопваць труп здохшай жывёлы. У выпадку парушэньня гэтяга, страхавацель страціць права на атрыманьне страхавой узнагароды.

УВАГА. Труп жывёлы паўшай ад заразьлівай хваробы, закопваецца з дазволу сельсавету зараз-жа пасьля падзяжу.

Неабходна мець на ўвазе, што страхавая ўзнагарода ня будзе выдавацца за падохшую жывёлу ў тым выпадку, калі ў гаспадарцы будзе выяўлена захованая ад вучоту жывёла або калі ўласьнік не заявіць аб купленай ці дасягнуўшай страхавога ўзросту жывёле, хаця-б здохла нават і застрахаваная жывёліна. 

Акладным страхаваньнем забясьпечваецца толькі частка кошту маемасьці. Звыш акладных сум маемасьць можна страхаваць дабравольным парадкам. 
У Дзяржстраху можна застрахаваць сваё жыцьцё на наступных умовах: 
За 5 руб. у год, ці 2 р. 50 к. у паўгодзьдзе, кожны можа набыць страхавы поліс які дае забясьпечаньне на старасьць у суме 150 р.
Гэта сума выплачваецца Дзяржстрахам праз 20 год ад пачатку страхаваньня. 
У выпадку сьмерці застрахаваных раней гэтага тэрміну, хаця-б праз месяц пасьля пачатку страхаваньня, - Дзяржстрах выплачвае безадкладна 75 руб.
Жадаючыя могуць набыць па 2, 3 ці 6 полісаў.
Страхаваньні заключаюцца ўсімі агэнцтвамі Дзяржаўнага Страхаваньня БССР.

Популярные сообщения

Изображение

Именные списки репатриированных граждан СССР прибывших на Винниковский сборно-пересыльный пункт г. Винники (Украина) и отправленных на сборно пересыльный пункт Полесской области (Беларусь) от 31 июля по 11 сентября 1945 года

Изображение

Список советских граждан насильственно угнанных в немецкое рабство в период временной оккупации немцами Юровичского с/совета, Калинковичского района, Полесской области, БССР

Изображение

Акты расследования злодеяний, совершенных немецко-фашистскими захватчиками против советских граждан при оккупации территории Ельского района от 14 декабря 1944 по 14 февраля 1945 гг.