Мая вёска ганарыцца сваімі славутымі землякамі. Народный голос от 3 марта 2010 года.
Мая вёска ганарыцца сваімі славутымі землякамі.
Спачатку ў весцы была толькі адна вуліца Старое Сяло, якая пачыналася ад хаты Радзівона Петрухна і заканчвалася ўзгоркам, дзе цяпер магазін. Паступова ў веску перасяляліся людзі з хутароў Борак, Жучкі, Малуша, Селішча і іншых, усяго з пятнаццаці хутароў. Старажылы гаварылі, што ад частага перасялення сюды- туды і назва вёскі пашла.
Нямала ў Дзвіжках было і ёсць цікавых людзей з непаўторнымі лёсамі. Жыў у весцы Іван Герасімовіч Семяненка. Падлеткам ён бачыў, як княгіня са сваімі слугамі ехала праз Дзвіжкі ў Боўгарку. Давялося Івану Герасімавічу ваяваць у царскай арміі, пабываў ён у палоне ў туркаў, за добрую службу ён меў узнагароды. Чытаў царкоўную літаратуру, быў чалавекам мудрым і разважлівым, цікавым суразмоўцам.
Віктар Іванавіч Каляснёў, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, аўтар 115 навуковых работ.
Аляксей Радзівонавіч Петрухно, мастак, Член Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у розных жанрах ( станковага жывапісу, графіцы ў тэхніках афорта, малюнка, акварэлі). Яго работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі. Пасля смерці мастака яго жонка Людміла Шлег арганізавала выстаўку яго работ, выпусціла альбом яго малюнкаў.
Было ў весцы Дзвіжкі некалькі карэнных прозвішчаў: Семяненка, Уласенка, Цімошчанка, Казак, Купрыенка, Петрухно, Бароўскія.
Многія працавалі ў першым калгасе “Чырвоныя Дзвіжкі”.
Вялікая Айчынная вайна забрала шмат жыхароў вёскі: 75 воінаў загінулі, абараняючы Радзіму, 16 мірных жыхароў былі расстраляныі спалены фашыстамі. Вёска Дзвіжкі таксама пацярпела ад гітлераўцаў: у час вайны былі спалены некалькі хат.
У пасляваенныя гады вяскоўцы зведалі многа гора, але маральна не зламаліся, выстаялі. Працавалі, расцілі дзяцей, узнаўлялі гаспадарку…
Славіна. А.